На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Спаборнічалі маладзёжныя дружыны

26 января 2016
На дзяжурствы і пат руляванні  выходзяць  не толькі супрацоўнікі праваахоўных органаў, але і маладыя дружыннікі — навучэнцы каледжа і працоўная  моладзь  ва ўзросце  ад  16  да  31  года. Дзейнічаюць яны на добраахвотнай  аснове, але толькі дзяжурствамі не абмяжоўваюцца. Напрыклад, у аўторак у іх прадстаўнікоў была магчымасць праявіць сябе ў своеасаблівым конкурсе прафесійна-дружыннага майстэрства, арганізатарамі якога сталі мясцовы райкам БРСМ, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і райаддзел унутраных  спраў.  Паспаборнічаць  за  званне лепшых прыйшлі 5 каманд: МПЦ “Равеснік”, прафтэхкаледж,  працаўнікі завода аўтаагрэгатаў і жалезабетонных канструкцый і УКП ЖКГ.
Удзельнікам конкурсу, які праходзіў на базе каледжа,  прапанавалі праверыць сябе на веданне  беларускага  заканадаўства. А таксама праявіць у стральбе з пнеўматычнай  вінтоўкі  і  прадэманстраваць якасць фізічнай падрыхтоўкі. 
Лепшым  у  веданні асноў права стаў Віталь Доўнар  (каледж),  самымі меткімі аказаліся Анжаліка Дубіна (АЗАА) і Юрый Лойка (ЗЖБК), а найбольш спартыўнымі — Аксана Сушчык (МПЦ "Равеснік") і Віталь Доўнар (каледж).
У агульным заліку першае месца заняла маладзёжная дружына прафесійна-тэхнічнага каледжа, другое — завод ЖБК, трэцяе — ААТ "АЗАА",

"Асіповіцкі край"