На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

СПОРТ

13 марта 2012

Люты: шахматы...
Першынство раёна. Мужчыны высвятлялі адносіны амаль месяц. У выніку цікавай барацьбы званне чэмпіёна дасталося Дзмітрыю Кунцу, за ім у прызавой тройцы Вячаслаў Козел і Васіль Фамін, які пры роўнай колькасці набраных ачкоў па дадатковых паказчыках апярэдзіў Барыса Бліцко і Валерыя Бардачова.
Паралельна ішлі гульні ў першай лізе, дзе мацнейшымі аказаліся Анатоль Арцёменка, Міхаіл Дземідовіч і Ілля Сідорэнка. Першыя двое заваявалі права ў наступным годзе змагацца за ўзнагароды ўжо ў вышэйшым дывізіёне.
Што тычыцца жанчын, то лепшы вынік у турніры паказала Наталля Ахрамовіч, якая і атрымала заслужаныя віншаванні з нагоды чэмпіёнства.
Бліцтурніраў, прысвечаных Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл краіны, у ШШК "Дэбют" прайшло два.
Напачатку за дошку селі 49 (!) школьнікаў. Сярод 33 юнакоў лепшымі сталі адпаведна Ілля Сідорэнка (СШ-4), Аляксандр Грышановіч (СШ-1) і Ігар Валадзькоў      (СШ-4), сярод 16 дзяўчат — Марыя Жук, Ганна Булойчык і Аляўціна Балвановіч (усе —  СШ-4).
Не саступіў пальму першынства Ілля Сідорэнка — самы малады ўдзельнік — і ў барацьбе з дарослымі. На другім месцы фінішаваў Вячаслаў Козел, на трэцім — Барыс Бліцко, а лепшы вынік сярод ветэранаў паказаў Аляксей Ткачоў.
...І шашкі
Камандныя спаборніцтвы сярод школьнікаў — у кожную ўваходзілі 2 юнакі і дзяўчына — сабралі 11 калектываў. Першынствавала першая каманда СШ-4, за ёй — гімназісты і прадстаўнікі "Атланта" (Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі).