На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Справа за выкананнем тэхналогій

28 февраля 2012

Справа за выкананнем тэхналогій —

такую выснову можна было зрабіць па заканчэнні лютаўскай сельгаснарады з абмеркаваннем вынікаў работы ў жывёлагадоўлі. А як інакш можна патлумачыць адсутнасць чакаемага “малака-мяса” пры належнай кармавой базе і ветэрынарным абслугоўванні?

З мэтай дапамагчы разабрацца ў існуючых жывёлагадоўчых праблемах раён наведаў намеснік старшыні аблсельгасхарчу Алег Маслак. Ён пазнаёміў з асноўнымі сельскагаспадарчымі паказчыкамі вобласці, па ходу сустрэчы даў нямала дзейсных парад. Напрыклад, усім гаспадаркам трэба звярнуць большую ўвагу на абслугоўванне лінейных малакаправодаў. Пры выкарыстанні даільных апаратаў нават ад маленькай дэталі — пульсатара — у многім залежыць, як будзе раздоена карова пасля расцёлу. Парушэнне тэхналогіі кармлення кароў у перыяд цельнасці амаль заўсёды прыводзіць да цяжкіх ацёлаў і нярэдка — да далейшай страты цялят. Каб не псаваць здароўе кароў, важна выкарыстоўваць раскісляльнікі сіласу. Наогул, у рабоце з жывёлай дробязей не бывае.

Практычная частка была праведзена на базе СВК “Калгас “Ясень”. “Рэйд” па фермах гаспадаркі паказаў многае, і ўражанне ад яго засталося неадназначнае. Сярод станоўчых момантаў — добрая ўкормленасць жывёлы. На малочнатаварнай ферме “Матавіла” ад каровы зараз штосуткі атрымліваюць 15 кілаграмаў малака, ды і яго якасць тут нядрэнная — 87% пры здачы ідзе гатункам “экстра”. Добра вядзецца ў Грынёўцы мясная жывёлагадоўля. Тут утрымліваецца 130 галоў абердзін-ангусаў, цяляты знаходзяцца разам з каровамі. Адмоўнае на ясенскіх фермах — не ўсюды жывёла выдзелена ў групы і вытрымліваюцца рацыёны   кармлення, не заўсёды паказальна вядзецца дакументацыя, многія каровы не абязрожаны.

Адной з праблем, узнятых на пленарным пасяджэнні, якое прайшло на базе Ясенскага сельскага Дома культуры, была захаванасць пагалоўя, невытворчае выбыццё жывёлы. Асабліва значныя прэтэнзіі ў гэтым кірунку маюцца да “Карытнага”: з 10 нарадзіўшыхся ў студзені цялят тут 5 ужо страцілі. Сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы па раёне ў студзені крыху павялічыліся — 617 (+18) грамаў, затое ўсё яшчэ маюць месца нізкія прыбаўкі свіней — 347 грамаў (-55). Спецыялісты райсельгасхарчу лічаць, што адна з прычын наступная: гаспадаркамі практычна не закупляюцца спецыялізаваныя камбікармы для маладняку, і нават калі выкарыстоў-ваецца мука асабістай вы-творчасці, то без вітамінна-мінеральных дабавак. Кіраўнікі гаспадарак атрымалі заўвагу, што толькі на чвэрць ад патрэбных аб’ёмаў выбрана камбікармоў для БРЖ на Бабруйскім КХП. І гэта пры тым, што былі выдаткаваны бюджэтныя сродкі!

У цэлым жа зімоўка прайшла нядрэнна. За 4 месяцы стойлавага перыяду да аналагічнага леташняга вытворчасць малака склала 106%, рэалізацыя малака — 107,8%, надой на карову — 103%. У студзені “малочная” сітуацыя выглядала наступным чынам: больш за іншых малака ад каровы надаілі ў філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына” — 462 кілаграмы (+5), калгасах “Новы шлях” — 453 (+94) і “Бярэзіне” — 450 (+44), а самыя непрывабныя лічбы ў калгасе імя Чарняхоўскага — 184 (-24) кілаграмы, “Каўгарскім” — 250 (+13), “Лапічах” — 291 (-8).

Напрыканцы сустрэчы начальнік райсельгасхарчу Міхаіл Поклад паставіў перад кіраўнікамі і спецыялістамі гаспадарак шэраг задач. Была звернута ўвага на мэтавае выкарыстанне сродкаў, прызначаных для будаўніцтва новых ферм. Ды і трэба мець на ўвазе, што ўжо зусім мала часу засталося да яравой сяўбы.