На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Студзеньская сельгаснарада

22 января 2013

Студзеньскую сельгаснараду з разглядам вынікаў работы ў жывёлагадоўлі распачаў старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч. Не без горычы ён падзяліўся, што гадзін у 8 раніцы на цэнтральнай ферме ў Ясені, куды наведаўся ў гэты дзень, кармушкі ў кароўніках былі пустыя. I не таму, што жывёла ўжо паспела ўсё спажыць — проста корм на гэты час яшчэ не быў раздадзены. Сітуацыю ўзмацняе факт, што якраз гэтая гаспадарка пад пастаянным кантролем, і, здавалася, ужо нямала зроблена для ліквідацыі “прарэхаў”. Аднак... Пра якое малако можна гаварыць, калі элементарна не выконваецца тэхналогія кармлення?
Пабываў кіраўнік раёна зранку і на ферме “Копча” СВК “Калгас “Бярэзіна”. Тут карціна выглядала больш прывабна. Пётр Яфімавіч падкрэсліў, што сёлета стаяць новыя задачы, і для іх выканання патрабуецца штодзённая карпатлівая праца. А не такая, як назіралася ў “Ясені“.
Выязная частка праходзіла на базе СВК “Калгас “Авангард”. Гэтая гаспадарка адзіная з сельгаспрадпрыемстваў Асіповіччыны, якая выканала прагнозныя паказчыкі за 2012 год. I наведванне малочнатаварнай фермы ў Вяззі не расчаравала: санітарны стан памяшканняў здавальняючы, жывёла дагледжаная, патрэбная дакументацыя ў наяўнасці. Хаця і тут не абышлося без заўваг: трэба надзяляць увагу мікраклімату ў кароўніках, арганізоўваць рэгулярныя прагулкі кароў.
Добрая практыка ў “Авангарда” — утрыманне цялят не толькі ў хляве, але і “халодным” метадам. Нядаўна быў пабудаваны навес, пад якім і размяшчаюцца домікі з маленькімі цялушкамі і бычкамі: і вецер не дзьме, і снегам не замятае. Што тычыцца бытавых умоў, якія створаны для жывёлаводаў, то яны таксама са знакам “плюс” — ёсць дзе і адпачыць, і падсілкавацца.
Здабыткі за мінулы год падсумоўвалі на пленарным пасяджэнні. 4.871 кілаграм — такі сярэднегадавы ўдой ад кожнай каровы па раёну, што на   110 кг больш, чым пазалетась. Малочныя лідары-2012 — філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына” (5.862 кг), калгасы “Новы шлях” (5.818) і “Авангард” (5.375). Самыя ж нізкія надоі ў калгасах “Каўгарскі” (3.335) і імя Чарняхоўскага (3.353). Ненамнога іх апярэдзіў і “Ясень” — 3.734 кг.
 Што тычыцца сярэднясутачных прываг буйной рагатай жывёлы, то лепш за ўсё яна прыбаўляла ў “Бярэзіне” — 672 грамы, “Ясені” — 666 і ў “белшынаўцаў” — 623. Затое “кульгаў” гэты паказчык у калгасе імя Чарняхоўскага — 444. Адносна свіней, якімі ў раёне займаюцца толькі філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына” і калгасы “Новы шлях”, “Лапічы” і “Авангард”, то іх вытворчасць набірае абароты якраз у апошнім — 175% у супастаўленні з 2011 годам. Не “падкачалі” тут і сярэднясутачныя прывагі: 480 грамаў.
Асобным пунктам стаяла пытанне павышэння заработнай платы тэхнікам-асемянатарам. Маніторынг сведчыць, што гэтая катэгорыя працаўнікоў атрымлівае заробак значна меншы, чым іншыя калгасныя спецыялісты. Зразумела, што пры адсутнасці матэрыяльнай зацікаўленасці далёка не кожны будзе праяўляць працоўны энтузіязм. Прынамсі, ад якаснай работы асемянатара якраз у многім і залежыць колькасць атрымліваемага малака. Дадзена распараджэнне тэрмінова перагледзець іх аплату працы ў бок павелічэння.
Ці ёсць, акрамя работы па аднаўленні статка, яшчэ рэзервы павышэння колькасці малака? Безумоўна. На сёння гэта ў першую чаргу трохразовае даенне кароў. Як паказвае праведзены аналіз, падобнае далёка не ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах практыкуецца. Зараз у гаспадарках ідуць масавыя расцёлы, і галоўны ветурач раёна Ганна Алёхна прапанавала арганізаваць на фермах кругласутачнае дзяжурства: менавіта ў першыя гадзіны жыцця ў многім закладваецца здароўе цяляці, чаму спрыяе своечасовая выпайка малозіва.
Словам, розных парад і шляхоў павышэння эфектыўнасці жывёлагадоўлі было азначана нямала. Справа цяпер — перанесці гэта ўсё на практыку.