На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Ствараюць камфорт

12 июля 2013

Асіповіцкі завод жалезабетонных канструкцый — адно з вядучых прадпрыемстваў будаўнічай індустрыі краіны, які выпускае больш за тысячу найменняў прадукцыі рознага прызначэння. Значным попытам сярод спажыўцоў карыстаецца тратуарная плітка. Над ёй завадчане шчыруюць ужо другі дзясятак гадоў, таму ведаюць усе сакрэты вырабу. Два гады таму набылі новае абсталяванне італьянскай вытворчасці коштам мільён еўра. Працаваць на ім зручна. Брыгада ў складзе сямі чалавек кантралюе ўвесь вытворчы працэс. Змена — 12 гадзін, за гэты час з канвеера сыходзіць прыкладна 30 кубаметраў гатовай прадукцыі. Сыравінай служаць спецыяльны мыты пясок, які бярэцца ў Радашковічах, і цэмент высокіх марак з Крычаўскага ці Касцюковіцкага цэментных заводаў. Плітка мае выразныя грані і вуглы і адрозніваецца даўгавечнасцю. Дарэчы, першыя аб’екты, дзе была прыменена асіповіцкая плітка, уключаючы чыгуначныя вакзалы з вялікімі пешаходнымі нагрузкамі, эфектыўна “працуюць” без бачнага зносу.

— Зараз у работнікаў цэха па вытворчасці пліткі напружаны перыяд, — гаворыць галоўны інжынер ЗЖБК Дзмітрый Ткачоў. — Заключана дамоўленасць на яе пастаўку з будаўнічай арганізацыя Жлобіна, дзе будзе праходзіць рэспубліканскае свята “Дажынкі”. Туды да канца жніўня павінны накіраваць каля 36 тысяч “квадратаў” пліткі рознай каляровай гамы, штодня адгружаем 2-3 вагоны па 200 квадратных метраў.