На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Суботнік

23 апреля 2013

Падчас суботніка, які паўсюдна прайшоў 20 красавіка, жыхарамі Магілёўшчыны  зароблена  каля 6,5  мільярда  рублёў. Сродкі будуць накіраваны на падрыхтоўку да летняга  сезона  аздараўленчых лагераў і набыццё рэанімацыйных  аўтамабіляў для хуткай медыцынскай дапамогі.
Значны ўклад у агульную справу зроблены і нашым раёнам: удзел у ім прыняло каля 16 тысяч чалавек.
Аб’ектаў, абраных для добраўпарадкавання, было нямала. У горадзе — цэнтральны гарадскі парк і парк імя 50-годдзя Кастрычніка, Алея Герояў, могілкі па вуліцы Юбілейнай і інш. Актыўна ўдзельнічала ў суботніку кіраўніцтва рэгіёна на чале са старшынёй райвыканкама Пятром Шукаловічам. Дарэчы, якраз пасадка дрэў — справа сімвалічная: вынік сваёй працы можна будзе назіраць і праз дзясяткі гадоў...
Суботнік — не толькі магчымасць зарабіць сродкі для карысных патрэб, але і добры прыклад падрастаючаму пакаленню неабыякавых адносін да месца, дзе жывеш. Што гэта сапраўды так, пацвердзіў 4-класнік СШ № 1 Iлля  Галубцоў:  убачыўшы,  як  дарослыя  наводзяць  парадак  у  гарадскім парку, хлопчык сам папрасіў інструмент і з задавальненнем далучыўся да агульнай справы.