На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Суботнік у раёне

30 апреля 2013

Многія калектывы і наогул жыхары Асіповіччыны  прынялі  ўдзел  у  суботніку,  які  прайшоў 27 красавіка. Яго галоўнай мэтай было навядзенне парадку пасля зімовага перыяду ў горадзе і населеных пунктах раёна, прывядзенне ў належны стан аб’ектаў раённай камунальнай гаспадаркі, мемарыялаў, месцаў баявой і воінскай славы.
Каля паўсотні дрэўцаў было пасаджана на прылягаючай да Алеі Герояў тэрыторыі работнікамі райвыканкама, наведзены парадак ля помніка на брацкай магіле савецкіх воінаў, партызан і ахвяр фашызму каля вёскі Цяплухі, працягваліся работы па добраўпарадкаванні могілак па вуліцы Юбілейнай і інш.
Нават сама прырода спрыяла важнай грамадскай справе: дзень пабіў тэмпературны рэкорд гэтага чысла за апошнія чатыры дзясяткі гадоў.