На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Сумесная работа

3 ноября 2015
“Прамую тэлефонную лінію” і прыём грамадзян правялі ў чацвер старшыня камітэта дзяржкантролю вобласці Алег Садоўскі і пракурор Аляксандр Чадзюк. Пытанняў ад землякоў хапала, і тычыліся яны розных бакоў жыцця.
Немалую долю сярод іх складалі жыллёва-камунальныя. Напрыклад, грамадзянін Н., які атрымаў у спадчыну домаўладанне, дзе ніхто не зарэгістраваны і не пражывае, пацікавіўся, чаму ён абавязаны плаціць за вываз смецця — маўляў, дом жа стаіць  пусты.  Iдзе  ж  налічэнне  за  гэту паслугу згодна з пастановай Саўміна краіны ад 12 чэрвеня 2014 года № 571, дзе ў главе 12 сказана, што плата за вываз, абясшкоджванне і перапрацоўку цвёрдых камунальных адыходаў у адносінах жылых дамоў (жылых памяшканняў), якія знаходзяцца ва ўласнасці і (або) ва ўладанні і карыстанні плацельшчыкаў жыллёва-камунальных паслуг, у якіх адсутнічаюць зарэгістраваныя па месцы жыхарства  грамадзяне, ажыццяўляецца зыходзячы з нарматыву ўтварэння ЦБА на аднаго плацельшчыка жыллёва-камунальных паслуг па тарыфах, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абаснаваных затрат на іх аказанне. Адсутнасць дагавора не з’яўляецца падставай для неналічэння платы за аказваемую паслугу — аб гэтым гаворыцца ў п. 5 арт. 29 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, таму ў дадзеным выпадку патрабаванні законныя.
Усе грамадзяне, хто патэлефанаваў і прыйшоў на прыём да пасадавых асоб, былі выслуханы, кожнаму дадзены кансультацыі.
Пасля адбылася гутарка наконт надзённых пытанняў, да якой далучыліся пракурор раёна Аляксандр Канецкі, кіраўнік спраў райвыканкама Алег Кулакоўскі. Аляксандр Чадзюк засяродзіў увагу на важнасці навядзення парадку на зямлі. Асабліва гэта тычыцца невялікіх аддаленых вёсак, лясных масіваў, тэрыторый каля мініпалігонаў ЦБА. Сёлета пракуратурай запланаваны комплексныя праверкі сельсаветаў, і Асіповіччына не будзе выключэннем. Адзначыў абласны пракурор і важнасць правядзення работы па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў.
Кіраўнік  абласнога КДК Алег Садоўскі даў агульную ацэнку работы са зваротамі грамадзян у Асіповічах. Праведзены прыём у чарговы раз паказаў, што многае вырашаецца на месцы. Ці стала менш зваротаў у камітэт дзяржкантролю ў сувязі са штотыднёвым  правядзеннем “прамых тэлефонных
ліній” прадстаўнікамі раённай  і  абласной  вертыкалі? Атрыманы станоўчы адказ: такая форма работы з насельніцтвам дапамагае аператыўней вырашаць праблемы, якія хвалююць жыхароў рэгіёна.

"Асіповіцкі край"