На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Сумная спадчына далёкай вайны

6 ноября 2015
На Асіповіччыне не грымелі рашаючыя баталіі Вялікай Айчыннай, аднак на нашай зямлі знайшлі вечны спачын вельмі многа воінаў.
Колькі — і дагэтуль невядома. Лясныя масівы каля вёскі Чучча, Татаркі, Карытнага, наваколле Дараганава, Лапіч, Свіслачы і Ялізава ўсё яшчэ хаваюць
астанкі байцоў, якія загінулі ў самы цяжкі час — летам сорак першага.
Летась неабыякавыя да  гісторыі  краю, удзельнікі асіповіцкай суполкі РГА “Беларускае казацтва” разам з пошукавай групай “Бацькаўшчына” выявілі некалькі раней невядомых мясцін, дзе ляжалі астанкі чырвонаармейцаў. Сёлетнім вераснем 52 асобны спецыялізаваны батальён Мінабароны правёў эксгумацыю, і пасля выяўлення ўсёй магчымай інфармацыі аб абставінах жыцця і гібелі яны былі ўрачыста перазахаваны.
На жаль, даведацца ўдалося няшмат. Эксперты лічаць, што чацвёра з іх — коннікі, удзельнікі рэйду 32 кавалерыйскай дывізіі па тылах групы армій Цэнтр. А дата іх гібелі хутчэй за ўсё 3-5 жніўня 1941 года — дні, калі савецкая рэйдавая група патрапіла ў акружэнне ў лясах паміж Карытным-Каранамі-Татаркай.
Ніякіх рэчаў з асабістымі меткамі і ідэнтыфікацыйных медальёнаў не захавалася, таму паўшым салдатам наканавана назаўсёды застацца безыменнымі.
Але памяць аб іх будзе жыць! 4 лістапада двух герояў перазахавалі каля вёскі Коханаўка, яшчэ двух — ва ўрочышчы Барок. Па існуючых правілах, астанкі байцоў пераносяцца да бліжэйшага існуючага месца ваеннага пахавання. А на наступны дзень у Ялізаве знайшлі вечны спачын яшчэ тры чырвонаармейцы. Магчыма, яны загінулі падчас бою савецкага бронецягніка з нямецкімі танкамі 30 ліпеня 1941 года.






















У жалобных мітынгах каля месцаў перазахавання абаронцаў Айчыны прымалі ўдзел прадстаўнікі раённай адміністрацыі, райсавета дэпутатаў, воінскіх часцей, грамадскіх арганізацый, краязнаўцы-пошукавікі, асіповіцкія казакі, навучэнцы школ, выхаванцы раённага цэнтра турызму і краязнаўства. 
Над магіламі невядомых байцоў правялі пахавальныя абрады святары праваслаўных храмаў.

















"Асіповіцкі край"