На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Сустрэча з міністрам

28 февраля 2012

У рамках адзінага дня інфармавання ААТ “Асіповіцкі малочны камбінат” наведаў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзімір Цалко.
— Надоўга вашу ўвагу адцягваць не буду: усім трэба працаваць, выпускаць больш прадукцыі, — адразу пасля прывітання працоўнага калектыву падкрэсліў Уладзімір Рыгоравіч. — Гэта для нас, беларусаў, і ёсць галоўнае цяпер — працаваць як мага лепш, каб эканоміка хутчэй аднавіла ранейшы тэмп, а мы маглі нармальна зарабляць, паляпшаць свой дабрабыт.
Міністр у агульным паведаміў аб сацыяльна-эканамічным становішчы ў краіне, а потым гутарка перацякла ў мясцовае рэчышча. Уладзімір Цалко цікавіўся, як ідуць справы на камбінаце, якія ёсць праблемы. Iх зараз тут нямала. Дырэктар прадпрыемства Таццяна Жорава расказала, што з-за розніцы ў закупачнай і адпускной цане — за 2011 год першая вырасла на 245%, а адпускная толькі на 135 — камбінат знаходзіцца ў складаным становішчы. Рэнтабельнасць ад рэалізацыі сацыяльна значымай прадукцыі за студзень склала мінус 50%. Калі не будуць павышаны адпускныя цэны на ўнутраным рынку, то прадпрыемства ў бліжэйшыя месяцы проста стане банкрутам. Уладзімір Рыгоравіч паабяцаў, што аб сітуацыі на АМК ураду будзе паведамлена, тым больш, што такое становішча зараз характэрна не толькі для асіповіцкага малочнага перапрацоўшчыка, але і для малочнай галіны ў цэлым.
Многіх працаўнікоў камбіната — толькі ў Асіповічах іх 350, а разам з вытворчымі цахамі і наогул 600 — хвалюе параўнальна невысокі заробак: за 2011 год сярэдняя зарплата склала 1.600 тысяч рублёў, за студзень 2012 года — 2.100 тысяч. Натуральна, што адказ і заключаецца ў немагчымасці адчувальна павысіць зарплату, пакуль не ўзрастуць цэны на прадукцыю. Цяпер жа міністр параіў прадпрыемству шукаць новыя шляхі збыту малочных вырабаў за мяжой, пашыраць асартымент, каб задаволіць густ любога пакупніка.