На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Сустрэцца для дыялогу

26 сентября 2017

22 верасня падчас чарговага Адзінага дня інфармавання Асіповіччыну наведала інфармацыйна-прапагандысцкая група Магілёўскага аблвыканкама, у склад якой увайшлі начальнік упраўлення ўнутраных спраў генерал-маёр міліцыі Аляксандр Кавальчук і намеснік начальніка аблупраўлення МНС палкоўнік унутранай службы Аляксандр Якубаў.

Разам са старшынёй райвыканкама Паўлам Налівайкам і начальнікам райаддзела міліцыі Віктарам Архіпенкам яны прынялі ўдзел у сустрэчы з калектывам вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Малочны полюс”.

Малакаперапрацоў-шчыкі атрымалі магчымасць даведацца аб найбольш хвалюючых органы аховы правапарадку прычынах і тэндэнцыях у сучаснай злачыннасці, сярод якіх асабліва трэба падкрэсліць сямейны гвалт і злоўжыванне алкаголем.

Таксама была звернута ўвага на праблемы бяспекі чалавечага жыцця. Трывожаць досыць абыякавая пазіцыя грамадскасці ў выкананні праграмы забеспячэння жылля аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі і ўзрастанне колькасці выпадкаў блукання людзей у лесе.

Быў дадзены шэраг канкрэтных парад па паводзінах у нестандартных сітуацыях. Сярод апошніх трэба ўзгадаць мабільную карыстальніцкую праграму “Дапамога побач”, якую распрацавала Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі. Яна ўстанаўліваецца на смартфоны і дазваляе не толькі хутчэй выбраць правільны алгарытм паводзін, атрымаць анлайн-кансультацыю спецыяліс-таў, але і прайсці досыць эфектыўныя віртуальныя трэнінгі.

Усяго падчас мінулага АДIН на Асіповіччыне працавала 11 інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, якія правялі 23 сустрэчы ў калектывах і з вяскоўцамі па месцы жыхарства.

* * *

Ад асіпаўчан паступіла нямала разнастайных пытанняў. Некаторыя з іх патрабуюць часу для рашэння, іншыя — неабходнасці ў агучванні, бо ўзнікаюць ад недастатковай дасведчанасці насельніцтва. Да ліку апошніх адносіцца і пытанне аб асвятленні вуліцы Рабоча-Сялянскай.

Дырэктар УКП ЖКГ Дзмітрый Кулакоўскі паведаміў:

— Прадпрыемствам закуплена больш за 400 святлодыёдных свяцільнікаў, якія зараз устанаўліваюцца на вуліцах горада. Дадзеныя крыніцы асвятлення больш эканамічныя і садзейнічаюць павышэнню ўзроўню асветленасці населенага пункта.

Новымі святлоэлементамі абсталяваны вуліцы Iнтэрнацыянальная, Дзмітрыева. Вядуцца работы на Сташкевіча, Кастрычніцкай, Рымы Кунько.

З аднаго боку Рабоча-Сялянскай вуліцы заканчваецца ўстаноўка свяцільнікаў, у перспектыве — процілеглы бок. Да канца года ў вячэрні час святлей стане і на вуліцах Гармашава, Паркавай, Юбілейнай.