На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Свяшчэнная памяць

23 апреля 2013

 Час няўмольна ідзе наперад — і вось ужо Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане распачаў трэцяе дзесяцігоддзе дзейнасці. Хаця, здаецца, тыя ваенныя падзеі былі калі не ўчора, то зусім нядаўна…
Урачыстасці з нагоды 20-годдзя раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання пачаліся з ускладання кветак і вянкоў да помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Сёння іх на Асіповіччыне больш за 260 чалавек, і многія сабраліся на Алеі Герояў і ў раённым Цэнтры культуры, дзе прайшоў  урачысты  сход  РА БСВВА.
За гады дзейнасці зроблена, як адзначыў бяззменны  кіраўнік  арганізацыі Юрый Корбан, нямала, але галоўнае — захавана памяць пра загінуўшых, іх блізкіх і родных, створана суполка, якая аб’яднала інтэрнацыяналістаў і дапамагае вырашаць многія пытанні штодзённага жыцця.
Цёпла павіншаваўшы “афганцаў” з нагоды 20-годдзя арганізацыі, старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч уручыў многім заслужаныя ўзнагароды і выказаў надзею, што і надалей асіповіцкая “пярвічка” будзе дзейнічаць актыўна і канструктыўна. Гэту думку пастараліся развіць старшыня райарганізацыі ветэранаў Міхаіл Слесарэнка, ваенны камісар Мікалай Гоман,
благачынны протаіерэй айцец Васілій, кіраўнікі працоўных калектываў, госціафганцы з Крупскага раёна. А заключную кропку паставіў ансамбль “СССР”, які працуе пад эгідай расійскага Саюза ветэранаў Афганістана, у бяручых за сэрца нумарах якога чырвонай стужкай прайшла думка, што мы — заўсёды і ва ўсім побач і разам.
Доўга яшчэ не разыходзіліся ў пятніцу ўдзельнікі сходу. Ім было аб чым паразмаўляць, было што і каго ўспомніць. “Афганскія” падзеі не забываюцца, яны ў людской памяці назаўсёды..