На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Свята, якое абъядноўвае

5 ноября 2013

Камсамольцаў розных пакаленняў сабрала ўрачыстасць, прысвечаная 95-годдзю ВЛКСМ, ва ўтульнай зале МПЦ "Равеснік". У прывітальным слове намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга павіншаваў прысутных з гэтай нагоды і падкрэсліў, што камсамол заўсёды быў школай жыцця, патрыятызму, творчасці. Усе галоўныя падзеі, якія адбываліся ў тагачаснай краіне, не абыходзіліся без маладога задору Саюза моладзі. Узгадаў ён і тое, што важнай часткай камсамольскага жыцця былі будаўнічыя атрады. Прыемна, што лепшае з дзейнасці арганізацыі запатрабавана і сёння. I Аляксандр Вікенцьевіч за асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі маладзёжнаму лідару Алене Надзеявец уручыў Ганаровую грамату райвыканкама.

За ўдзел у дабрачынных, працоўных акцыях і праектах грамадскай арганізацыі “БРСМ” першы сакратар райкама Ганна Калодка ўзнагародзіла граматамі і падзякамі актывістаў Аляксандра Лагуна, Анастасію Агаркову, Наталлю Толкач.

Падрыхтаваны РЦК сцэнарый дазволіў прысутным у зале стаць удзельнікамі гістарычнага экскурсу і аднавіць у памяці або даведацца шмат цікавых фактаў са слаўнай біяграфіі ВЛКСМ. Напрыклад, да жніўня 1941 года добраахвотна і па мабілізацыі ў Чырвоную Армію пайшло больш за 100 тысяч камсамольцаў. Пасля Вялікай Айчыннай вайны лозунг партыі “Пяцігодку за чатыры гады” стаў і дэвізам моладзі. У будаўніцтва і прамысловасць Беларусі ў 1946 годзе прыйшло 30 тысяч юнакоў і дзяўчат, 8 тысяч адбудоўвалі Мінск. У 1954-55 гадах паўмільёна камсамольцаў адправіліся на неабжытыя землі. У кароткія тэрміны на бяскрайніх прасторах Казахстана, Сібіры, Паволжа, Урала было асвоена больш за 32 мільёны гектараў цалінных земляў.

Запрашаліся на сцэну і камсамольцы мінулых гадоў. Так, Валянцін Афанасьевіч Лаўранцюк, які стаў членам маладзёжнай арганізацыі ў 1942 годзе, а ў красавіку сорак пятага быў рэкамендаваны ў члены Камуністычнай партыі, з задавальненнем не толькі падзяліўся ўспамінамі, але і праспяваў сімвалічную песню “Я люблю цябе, жыццё”. У ветэрана Узброеных Сіл Iлюса Iсламавіча Валітава вядучыя пацікавіліся, за што ў 18 гадоў можна было атрымаць такую высокую ўзнагароду, як Ганаровую грамату ЦК ВЛКСМ. Сакрэту няма: ён на працягу ўсяго навучання ў артылерыйскім вучылішчы быў выдатнікам вучобы і камсоргам, а яго ўзвод ужо на першым курсе стаў лепшым у вучылішчы.

Агульны ўрачыста-патрыятычны настрой падтрымлівалі песенныя і танцавальныя нумары з цікавай пастаноўкай. Выступаў народны ансамбль эстраднага танца “Капрыз” РЦК, студыя “Хваля” Вяззеўскага СДК, група “Крышталь” МПЦ “Равеснік”, юныя артысты з дзіцячай школы мастацтваў № 1, СШ № 4, Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і другія салісты.

Пасля заканчэння сустрэчы былыя камсамольцы не спяшаліся разыходзіцца: ім было аб чым пагаварыць.

— Сёння на працягу мерапрыемства ўспаміналася юнацтва, той задор, з якім выконваліся любыя справы. Цудоўныя былі часы! Камсамол даў нам каштоўную магчымасць заставацца заўсёды маладымі душой, — падзялілася сакрэтам аптымізму Ала Уладзіміраўна Скорая (Чыгілейчык), якая ў 1979-80 гадах была першым сакратаром гарадскога камітэта ЛКСМ. — Радуе, што сёння ў нас ёсць пераемнікі, і многія добрыя справы маюць працяг.