На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Таленты не маюць абмежаванняў

1 декабря 2015
Напярэдадні Міжнароднага дня інвалідаў па традыцыі актавая зала гімназіі гасцінна прыняла дзяцей і моладзь, якія маюць асаблівасці развіцця. Госці трапілі ў казку, дзе з гарэзай Карлсанам, добрым Малышом і рухавай Фрэкен Бок гулялі ў гульні, адгадвалі загадкі, весяліліся ад душы. Адметна, што канцэрт, які быў арганізаваны для іх, складаўся з нумароў, падрыхтаваных выхаванцамі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў. І гэта яшчэ раз даказвае: не трэба складаць рук і падпарадкоўвацца выстаўленаму дыягназу, чалавек не заўсёды ведае ўласныя магчымасці, іх кола можна і трэба пашыраць.
Тое пацвярджала і выстава, аформленая ў фае рабятамі з абмежаваннямі. Рукадзельныя творы патрабуюць карпатлівай працы. І няхай не ўсё адразу ўдавалася, пайшло шмат часу на іх падрыхтоўку, затое з якім замілаваннем Юлія Радзюк і Аляксандра Мельнікава расказвалі аб сваёй рабоце ў майстэрні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Вясёлка”. Вырабы атрымаліся і сапраўды цудоўныя, у што Ніна Кабанава і Юлія Калашнікава, многія другія наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў унеслі свой уклад.
На свяце побач з хлопчыкамі і дзяўчынкамі былі іх самыя родныя і блізкія людзі:
матулі, выхавацелі, работнікі сацыяльных службаў. Калі штосьці не атрымоўвалася — падтрымлівалі, падстаўлялі плячо. Усё — як звычайна.
Гэтым людзям лёсам наканавана зведаць: калі боль нехта падзяляе — становіцца лягчэй.

"Асіповіцкі край"