На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Тэхніка патрабуе ўвагі

28 ноября 2014

Палявыя работы скончаны, эпіцэнтр калгасных клопатаў перамясціўся з палеткаў у майстэрні. Прывесці ў належны стан парк — задача не з лёгкіх: тэхнікі многа, яна разнастайная па стане і тэрміну эксплуатацыі, таму аб’ём работ чакаецца значны. Нямала патрабуецца і матэрыяльных сродкаў на
набыццё запчастак, аплаты паслуг пабочным арганізацыям, за матэрыялы, энергарэсурсы.
27 лістапада дадзенае пытанне разгледжана на пасяджэнні райвыканкама, на якім былі зацверджаны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы сельскагаспадарчай тэхнікі да правядзення палявых работ у 2015 годзе, графік яе рамонту і склад аператыўнай рабочай групы па маніторынгу за ходам рамонту і яго якасцю.
План мерапрыемстваў утрымлівае і канкрэтныя тэрміны. Так, забяспечыць спраўнасць тэхнікі, якая ўдзельнічае ў  веснавой  сяўбе,  трэба да 1 сакавіка, нарыхтоўцы кармоў — 1 красавіка, уборцы ўраджаю збожжа і зернебабовых культур — 1 чэрвеня, бульбы і цукровых буракоў — да 1 верасня.
— Уражанне, што часу яшчэ шмат, памылковае,  і  для  таго,  каб выканаць рамонт якасна і своечасова, варта да яго неадкладна прыступаць, — перакананы загадчык сектара механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Валянцін Карповіч. — Трэба,  каб  ужо  зараз  поўным ходам займаліся нескладанымі агрэгатамі, якія не патрабуюць дарагіх і дэфіцытных запчастак: плугамі, культыватарамі, апырсквальнікамі,  граблямі  і  г.д.
Неабходна тэрмінова знаходзіць фінансавыя сродкі і розныя варыянты аплаты, каб распачаць рамонт і больш складанай тэхнікі. Трэба імкнуцца выкарыстоўваць усе магчымыя шляхі, каб справіцца сіламі сваёй гаспадаркі. Не лішнім будзе звярнуцца па дапамогу і да прадпрыемстваў-шэфаў.
— На сёння камбайны, пасяўныя ды іншыя агрэгаты пастаўлены на захаванне ва ўсіх гаспадарках, — удакладняе Валянцін Станіслававіч. — У адпаведнасці з усімі патрабаваннямі існуючага дзяржаўнага стандарту падрыхтавана тэхніка ў калгасах “Лапічы”, “Новы шлях”, “Чырвоны ўдарнік”, “Бярэзіна”, імя Чарняхоўскага. Горш справы ў гэтым кірунку ідуць у СВК “Калгас “Авангард”,  філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”.

Майстэрні ў гаспадарках гатовы для работы ў зімовых умовах, праведзена дэфектоўка машын, якія падлягаюць рамонту. Яшчэ ў сельгаскааператывах павінны быць арганізаваны звёны па рамонце тэхнікі  і  распрацавана аплата працы, якая прадугледжвала б матэрыяльнае ўзнагароджанне рамонтнікаў за якасць і своечасовасць выканання работ. Усе ўмовы ёсць, таму трэба, каб працэс рамонту пайшоў больш інтэнсіўна.