На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Тэхніцы і полю — АСАБЛІВАЯ ЎВАГА

15 апреля 2013

Сёлетняя халодная вясна ўнесла пэўныя карэктывы ў планы сельгаспрадпрыемстваў. На палях яшчэ не ўсюды сышоў снег, і гэта складае перашкоду для пачатку сяўбы. Аднак рэшткі зімовага покрыву не павінны замінаць унясенню мінеральных удабрэнняў, у прыватнасці, хлорыстага калію. Такія агрэгаты, як апырсквальнікі самаходныя палявыя штангавыя “Раса”, якія ёсць у калгасах “Авангард”, “Карытнае” і філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, могуць лёгка ажыццяўляць названую важную агранамічную працэдуру ў розных умовах. Аб гэтым і многім іншым ішла размова на семінары па падрыхтоўцы да веснавой сяўбы, які прайшоў у аўторак на базе СВК “Калгас “Каўгарскі” пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Пятра Шукаловіча.
Гаспадарцы, якая звычайна адной з першых на Асіповіччыне пачынае сяўбу, сёлетняй вясною трэба засеяць амаль 1200 гектараў. З іх 430 зоймуць яравое збожжа і зернебабовыя. Для ажыццяўлення работ у “Каўгарскім” ёсць неабходны арсенал, у першую чаргу — энерганасычаныя трактары. Гатоўнасць да палявых “манёўраў”, не ўлічваючы нязначных хібаў, на належным узроўні.
Наогул, сёлета для падрыхтоўкі тэхнікі гаспадаркам раёна было выдзелена больш за 2 мільярды рублёў. Гэта дастатковыя сродкі, каб своечасова правесці тэхабслугоўванне і набыць неабходныя для рамонту  дэталі.  Лепш  за іншых з лінейкай гатоўнасці справіліся калгасы “Новы шлях”, “Лапічы”, “Бярэзіна”. Шэраг дробных недапрацовак трэба ліквідаваць “Карытнаму” і “Ясеню”.
Што тычыцца агульнай колькасці тэхнікі, якая ў хуткім часе выйдзе на вясновыя палеткі, то гэта 22 энерганасычаныя трактары. Да іх у наяўнасці неабходная колькасць пасяўных агрэгатаў,  дыскатараў, 8-корпусных плугоў. Такі салідны парк дазваляе правесці сяўбу на Асіповіччыне ў сярэднім за 8 дзён. Аднак, як  паказвае  практыка апошніх гадоў, да плануемага тэрміну заўсёды прыплюсоўваецца некалькі сутак па розных прычынах: пераўвільготненасць глебы, узнікаючыя няспраўнасці і інш. Аграрыям абавязкова трэба мець на ўвазе, што “лішняга” часу ў сёлетнім красавіку не будзе, да пачатку мая ў любым выпадку трэба абавязкова пасеяць яравое збожжа і кукурузу на зерне. Парушэнне агранамічных тэрмінаў заўсёды адмоўна ўплывае на будучы ўраджай.