На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Трайное свята

22 октября 2013

У Пратасевіцкім Доме культуры нядаўна прайшлі ўрачыстасці, прымеркаваныя да трох дат: 540-годдзя роднай вёскі і 25-й гадавіне мясцовага клуба і народнага ансамбля беларускай песні і музыкі “Сузор’е”.

Ва ўтульнай зале сабраліся члены сельвыканкама на чале са старшынёй Анатолем Дрывіцкім, дырэктар сярэдняй школы Мікалай Бранавіцкі і кіраўнік цэнтралізаванай клубнай сістэмы Iрына Маслава, былыя работнікі некаторых устаноў — загадчыца бібліятэкі Наталля Станіславаўна Еўдакімовіч, дырэктар Дома культуры Соф’я Віктараўна Мароз, мясцовыя жыхары.

Напачатку ўспомнілі гісторыю ўтварэння паселішча. Як высветлілася, вёска стала старэйшай на 40 гадоў. Згодна з архіўнымі дакументамі, а іменна — “Літоўскай хронікай”, княгіня Марыя Гальшанская, удава Сямёна Гальшанскага, атрымала ў часовае карыстанне навакольныя землі. Захавалася скарга 1473 года ўладальніка вёскі Мязовічы, сына княгіні, на пратасевіцкіх сялян, якія, на яго думку, парушалі межы маёнтка. А значыць, што населены пункт на той час ужо існаваў.

Культурная ўстанова з’явілася тут у 1987 годзе дзякуючы кіраўніцтву мясцовай гаспадаркі “Пратасевічы”. На працягу 20 гадоў клуб узначальвала Соф’я Мароз. Па яе ініцыятыве быў створаны і народны ансамбль беларускай песні і музыкі “Сузор’е”, якім зараз кіруе яе дачка Натал- ля Еўдакімовіч. Калектыў добра вядомы не толькі ў раёне, але і далёка за яго межамі. Самадзейныя артысты — пастаянныя ўдзельнікі розных канцэртаў і фестываляў, іх творчая скарбонка багата беларускімі народнымі песнямі і танцамі.

У сакавіку 2009 года вёска Пратасевічы з блізкай суседкай Забалацце былі аб’яднаны ў адзіны аграгарадок. Яго жыхары клапоцяцца аб чысціні і ўтульнасці сваіх участкаў, ствараюць цікавыя кветкавыя кампазіцыі, упрыгожваюць палісаднікі і малыя архітэктурныя формы. Штогод тут праходзіць конкурс на лепшы падворак — сёлета дыплом пераможцаў, напрыклад, атрымала сям’я Шалешка.

Галоўным жа багаццем вёскі па-ранейшаму застаюцца людзі, якія складаюць яе гісторыю.