На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Транспартная ПЕРАГРУЗКА

30 января 2012

Па выніках работы за мінулы год ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас” сярод прадпрыемстваў Мінлясгасу стаў абсалютным лідарам у нарошчванні аб’ёмаў экспарту, атрымаўшы даход у 3,45 млн. долараў (2010 год — 2,75 млн.). Другі ў рэйтынгу галіновых экспарцёраў Стаўбцоўскі лясгас — паставіў прадукцыі за межы краіны ўсяго на 2,95 млн. долараў (2,5 млн.).
Дасягнуць такіх уражваючых вынікаў землякам удалося за кошт прадуманай да дробязей стратэгіі вытворчасці, якая ўключае ў сябе тры асноўныя накірункі: комплексную эксплуатацыю лясных рэсурсаў (прапанова шырокага асартыменту прадукцыі з драўніны, саджанцаў і насення каштоўных парод, развіццё паляўнічага турызму), бесперапыннае пашырэнне геаграфіі паставак і пільная ўвага да падтрымання ўласнай дзелавой рэпутацыі.
Як вынік — прадпрыемства мае партнёраў у 10 краінах Еўрасаюзу, Расіі і Кітаі, прычым значная колькасць з іх — пастаянныя. Менавіта трывалая партнёрская база дазваляе лясгасу ўпэўнена глядзець у будучыню.
Аднак на шляху рэалізацыі ўласнага экспартнага патэнцыялу прадпрыемства летась сутыкнулася з нечаканымі абмежаваннямі. Па разліках эканамістаў лясгаса ў 2011 годзе аб’ём атрыманага ад знешнегандлёвай дзейнасці даходу павінен быў скласці 4 млн. долараў, аднак гэтага ўзроўню дасягнуць не ўдалося. Прычына — перагрузка транспартнай сістэмы краіны ў другім паўгоддзі, з-за чаго чыгунка не мела магчымасці своечасова прадастаўляць прадпрыемству неабходную колькасць вагонаў. Да таго ж, з-за актывізацыі работы іншых экспарцёраў на мытных пунктах утварыліся вялікія заторы, што таксама не спрыяла хуткасці і рытмічнасці паставак лесапрадукцыі.