На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Турнір памяці

30 сентября 2014
У адну з вераснёўскіх субот у будынку дзіцячаюнацкай спартыўнай школы сустрэліся адразу некалькі валейбольных каманд раёна. Прычына сур’ёзная: традыцыйны турнір па валейболу, прысвечаны памяці Івана Антонавіча Сазановіча, аднаго з заснавальнікаў валейбольнага клуба "Бадзёрасць".

Пачаліся спаборніцтвы з пастраення каманд перад прысутнымі выступіў бывалы ўдзельнік "Бадзёрасці" Чэслаў  Ігнацьевіч Радзіеўскі. Падняць дзяржаўны  сцяг  запрасілі пераможцаў мінулых спаборніцтваў. Пасля афіцыйнай часткі валейбалісты стартавалі. 

На працягу некалькіх гадзін спартсмены нястомна выконвалі падачы і перадачы, забівалі адзін аднаму мячы, радаваліся поспехам і наракалі на няўдачы. Урэшце, пераможцы турніру вызначыліся. Сярод мужчын месцы размеркаваліся так: "золата" ў каманды ДРБУ-199, "срэбра" ў "Лакаматыва", а "бронза" — у спартклуба "Бадзёрасць". Першымі ў жанчын стала зборная шклозавода "Ялізава", другое месца заняла каманда "Бадзёрасць", а замкнулі тройку пераможцаў дзяўчыны — выхаванкі мясцовай ДЮСШ.