На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Турызм на Асіповіччыне

26 октября 2012

19 кастрычніка пад старшынствам начальніка аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Віктара Шыльцава адбылося пасяджэнне каардынацыйнага савета па турызму. Галоўнай тэмай абмеркавання стаў ход выканання рашэння райвыканкама
№ 12-35 “Аб мерапрыемствах па развіцці турызму ў Асіповіцкім раёне на 2011-2015 гг.”
Нарада сабрала прадстаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў, якія так альбо інакш задзейнічаны ў стварэнні гэтага віду па-слуг у рэгіёне.
Распачаў пасяджэнне Віктар Шыльцаў, які ў сваім выступленні адзначыў, што на працягу года ў рэкламную дзейнасць Асіповіцкага агра- і экатурызму было ўкладзена каля 9,6 млн. рублёў. Гэта датычыцца і інтэрнэт-прасторы, і рэкламных праспектаў, календароў, удзелу ў спецыялізаваных міжнародных выставах і кірмашах, фестывалях, выставы-продажы арыгінальных мясцовых дэкаратыўна-прыкладных вырабаў. ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас” добра-ўпарадкаваў зону адпачынку каля ракі Пціч, РАС “РДГА “БТПР” уведзена ў эксплуатацыю паляўніча-рыбалоўная база ў в. Осава. Асіповіцкі раён валодае дастаткова вялікім гісторыка-культурным патэнцыялам, які дазваляе развіваць практычна ўсе віды турызму. За студзень-жнівень 2012 года насельніцтву было аказана ту-рыстычных паслуг на 750,7 млн. рублёў.
ДУ “ФСК “Алімпія” было распрацавана 30 экскурсійных маршрутаў, з іх 8 па Асіповіцкім раёне. Не адстаюць і кіраўнікі края-знаўчых гурткоў, якія прапануюць тры мясцовыя веласіпедныя туры, шэсць пешаходных і адзін водны.
Немалаважнай часткай развіцця экскурсійных паслуг з’яўляецца раўнамернае размеркаванне прыдарожнага сэрвісу. Тры такія аб’екты дзейнічаюць на магістралі Мінск — Гомель. Яны будуць унесены ў генеральную схему развіцця прыдарожнага сэрвісу на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах у 2013 годзе.
На Асіповіччыне таксама ідзе планамернае развіццё агратурызму. Зарэгістравана 33 суб’екты, якія аказваюць падобныя віды паслуг, аднак толькі 11 з іх працуюць рэгулярна. За першае паўгоддзе імі было прынята 136 чалавек, асноўная маса якіх — беларусы.
Інтэнсіўна развіваецца ў раёне і паляўніцтва. Як паведаміў намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Аркадзь Нові-каў, кіраўніцтва расійскай фірмы “РОСГАЗНЕФТЬ” зусім нядаўна прыняло рашэнне аб арэндзе вялікай часткі паляўнічых угоддзяў нашага раёна...
Завяршылася пася-джэнне абмеркаваннем разнастайных пытанняў і падвядзеннем вынікаў працы. Наступны год пройдзе пад знакам экалагічнага турызму, таму турыстычны накірунак будзе заставацца ў рэспубліцы прыярытэтным і важным. А ў нас ёсць вялікая колькасць магчымасцей паспяхова развіваць і папулярызаваць гэту сферу.