На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

У Асіповічы са Швецыi прыехалі асабiстыя рэчы славутага роду Дараганаў

2 декабря 2013

Андрэй Дараган, праўнук Осiпа Дарагана, якi жыў у Асіповічах у ХIХ стагоддзi, прывёз са Стакгольма цэлы мiкрааўтобус рэчаў, што некалi знаходзiлiся ў маёнтку яго прапрадзеда на асiповiцкай зямлi. Гэта каля трохсот прадметаў побыту: посуд, дываны, дзiцячыя цацкi, пiсьмовыя прыборы i шмат чаго iншага. Такое рашэнне патомак прыняў ужо даўно. Але спатрэбiлася дапамога Мiнiстэрства культуры Беларусi, пасольства Беларусi ў Эстонii i iншых дыпламатычных службаў, каб здзейснiць задуманае. Андрэй Дараган неаднойчы быў на асiповiцкай зямлi, i яму iмпануе, што тут ушанавалi памяць аб яго знакамiтым продку. За 20 кiламетраў ад райцэнтра ёсць вёска Дараганава, дзе калiсьцi знаходзiлiся летняя i зiмовая рэзiдэнцыi Дараганаў. Ад зiмовай застаўся адзiны падмурак, але ў школьным музеi вёскi захоўваюцца рэчы гэтага роду. Iх, на жаль, няшмат. Таму патомак i вырашыў запоўнiць гэты «прабел».

Як адзначыла дырэктар Асiповiцкага гiсторыка-краязнаўчага музея Антанiна Сцяпанава, Андрэй Дараган сам будзе вырашаць, як размясцiць усе гэтыя рэчы.

Род Дараганаў вядзе свой пачатак з ХVI стагоддзя. Амаль усе яго мужчыны былi афiцэрамi расiйскай армii i флоту. Яны — героi Цусiмы, Порт-Артура i Севастопаля. Шмат рэлiквiй гэтага роду захоўваецца ў Ваенна-марскiм музеi Санкт-Пецярбурга. Iх перадаў туды яшчэ дзед Андрэя — Дзмiтрый Дараган. Зараз Андрэй — захавальнiк гiстарычнай памяцi свайго роду. Ён пiша артыкулы, дапамагае музеям. З Асiповiчамi ў яго даўнiя i вельмi цёплыя зносiны. Антанiна Сцяпанава спадзяецца, што, магчыма, калiсьцi адновяць i былую рэзiдэнцыю Дараганаў. «Гэты быў бы вельмi цiкавы турыстычны маршрут, якi аб’яднаў бы ўсе мясцiны, звязаныя з прысутнасцю гэтага роду на нашай зямлi». Дарэчы, Дараганы з’яўлялiся ўладальнiкамi такiх населеных пунктаў, як Радуцiчы, Крынкi, Жыцiн. А ў вёсцы Дараганава ёсць магiла самога iх уладальнiка — Драгана Осiпа. На жаль, зараз яна не ў самым лепшым стане…