На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

У мінулую пятніцу ў Асіповічах адбыўся злёт пераможцаў па выніках 2016 года

28 февраля 2017
На злёце перадавікоў, які адбыўся ў мінулую пятніцу, Ганна Тур, чыя біяграфія  і поспехі ў працы цалкам звязаны з родным краем, прымала заслужаныя віншаванні з нагоды атрымання звання Ганаровы грамадзянін Асіповіцкага раёна.


I, магчыма, з глядзельнай залы МПЦ “Равеснік” за хвілінай трыумфу паважанай зямлячкі назіраў той, хто ў будучыні сам будзе ўдастоены такога знаку павагі за працоўныя дасягненні.
Сёлетні злёт перадавікоў доўжыўся тры гадзіны. За гэты час атрымаць заслужаныя Ганаровыя граматы, Падзячныя лісты і грашовыя прэміі на сцэну выходзіла каля сотні людзей: лепшых у сваёй справе і прадстаўнікоў найбольш паспяховых прадпрыемстваў-арганізацый. Некаторых шанавалі не ў першы раз — дапамог сплаў вопыту і працавітасці, для многіх жа такая ўрачыстасць упершыню. I гэта нармальна, калі ў справе мяняецца першы сярод роўных.


Сукупны патэнцыял працоўнай і інтэлектуальнай эліты рэгіёна ўявіць складана: надта ў розных справах праяўляецца. Вялікі ён ці не, расце ці скарачаецца — таксама пытанні няпростыя. Па выніках леташняй работы Асіповіччына заняла 4 месца ў абласным рэйтынгу. На першы погляд для раёна, які па праве лічыцца адным з найбольш магутных лакаматываў народнай гаспадаркі Магілёўшчыны, такі вынік можна лічыць “адкладзеным поспехам”. Але ж сацыяльна-эканамічнае развіццё — вельмі складаны працэс, і не ўсё ў ім можна аб’ектыўна вымяраць у адназначных катэгорыях.
Мінулы год для нашага рэгіёна выдаўся сапраўды няпростым, і толькі самаадданая праца землякоў дазволіла адэкватна рэагаваць на ўзнікаючыя выклікі, у значнай ступені нейтралізаваць адмоўныя тэндэнцыі ў рэальных сектарах эканомікі. Таму і справядліва, што на сёлетнім злёце шанавалася болей рупліўцаў, чым летась. Сапраўдныя вартасці людзей і працоўных калектываў праяўляюцца менавіта тады, калі трэба пераадольваць цяжкасці...


Шчырыя словы падзякі землякам прагучалі ад старшыні райвыканкама Пятра Шукаловіча, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Багдановіча, старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святланы Тарасенка і другіх. Прамоўцы казалі аб розным, аднак агульным у іх словах была ўпэўненасць у сілах асіпаўчан, у іх здольнасці працаваць эфектыўна і самааддана для дабрабыту роднага краю.
Плёну і поспеху ў будучыні пажадалі прысутным і госці — дэлегацыі Бабруйскага, Кіраўскага, Старадарожскага, Пухавіцкага, Чэрвеньскага раёнаў. Гучалі і канкрэтныя абавязацельствы: кіраўніцтва ААТ “Белшына” пералічыла шэраг планаў па далейшым развіцці філіяла “Белшына-агра” — аднаго з найбольш эканамічна трывалых сельгаспрадпрыемстваў Асіповіччыны.

Па матэрыялах газеты "Асіповіцкі край"