На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

У новых умовах па-новаму?

10 февраля 2012

Пасля працяглага капітальнага рамонту і праходжання атэстацыі гасцінна адчыніў свае дзверы ПДУП "Дзіцячы санаторый "Свіслач". Зараз тут аздараўліваецца 140 дзяцей, якія пакутуюць захворваннямі страўнікава-кішачнага тракту, органаў кровазвароту або прастуднымі. Акрамя таго, 30 чалавек з асаблівасцямі развіцця, якія маюць названыя вышэй захворванні, праходзяць лячэнне ў суправа-джэнні дарослых.
Унутраны выгляд будынка мадэрнізаваны. Прасторныя раней пакоі для пражывання цяпер паменшыліся, адпаведна колькасць іх насельнікаў — таксама, і гэта зручна для адпачынку хворых дзяцей. Набыта новая мэбля. Бацькі з дзецьмі пражываюць у двухмесных палатах, дзе маюць магчымасць займацца з малымі індывідуальна, не перашкаджаючы іншым адпачываючым. Дзеці, якія навучаюцца па месцы жыхарства ў агульнаадукацыйных школах, на час лячэння наведваюць базавую школу пры санаторыі. Створаны новы гульнявы пакой. Функцыянуе на 50 кубаметраў басейн з сістэмай падагрэву і УФ-ачысткі. Харчаванне шасціразовае, улічваюцца дыеты ў залежнасці ад дыягназаў. Каму назначана ўрачом — прымаюць натрыева-сульфатную мінеральную ваду са свід-равіны здраўніцы.
Медыцынскія па-слугі прахо-дзячым санаторна-курортнае лячэнне аказваюцца згодна са стандартам, кожнае дзіця атрымоўвае 5-6 відаў працэдур. Прадастаўляюцца фі-зіяпрацэдуры, электрагразелячэнне, парафін, ЛФК, ванны з мінеральнай вадой і экстрактамі зёлак, лячэбны кактэйль. Нядаўна з дапамогай УП "Белсаюзкурорт" была абсталявана трэнажорная зала. У хуткім часе плануецца арганізаваць сухія вуглякіслыя ванны для лячэння захворванняў органаў дыхання, павышэння імунітэту, падводны душ-масаж. Пакуль у планах — стварэнне безбар’ернага асяроддзя, каб інваліды-калясачнікі таксама мелі магчымасць праходзіць санаторнае лячэнне. Пасля рамонту ўсе медыцынскія кабінеты і басейн сканцэнтраваны ў адным блоку, што зручна і медыкам, і маленькім пацыентам.
Бацькі, якія суправаджаюць дзяцей, патрабуюць назначэння лячэння і для іх, але пакуль гэта не прадугледжана. Улічваючы попыт на падобныя паслугі, дырэктар санаторыя Рыгор Жудро плануе адкрыць ліцэнзію на правя-дзенне курсаў лячэння дарослых на платнай аснове. Для гэтага ў штат дадаткова бу-дзе ўведзена стаўка ўрача-фізіятэрапеўта.
Адкрыцця важнага для насельніцтва вёскі прадпрыемства чакалі ўсе: не так проста людзям у сельскай мясцовасці знайсці работу. Як паведаміў кіраўнік, штат пасля рамонту не толькі не зменшыўся, а нават павялічыўся на 40 адзінак. Але, на жаль, існуе многа вакансій. І не толькі па тэхперсаналу — спецыялістаў таксама недастаткова. Не хапае дактароў, выхавальнікаў, і да работы прыцягваюцца пенсіянеры. А ўсё таму, што сярэдняя зарплата за 11 месяцаў 2011 года склала ўсяго 771 тысячу рублёў. На які ж узровень жыцця можна прэтэндаваць сям’і, якая выхоўвае дзяцей, а абодва дарослыя працуюць у санаторыі? Па дадзеных на снежань узровень зарплаты работнікаў санаторыя быў самым нізкім па вобласці...
Яшчэ адна праблема ў тым, што аднолькавы заробак маюць усе: і спецыя-лісты, і тэхперсанал, ён не залежыць ад кваліфікацыі, адукацыйнага ўзроўню, немагчымым становіцца стымуляванне плённай працы, творчага падыходу. Выйсце з такога фінансавага тупіка дырэктар бачыць у павышэнні кошту пуцёўкі, але падобнае рашэнне на месцы не прымаецца.
Сёння санаторый дзейнічае на поўную планавую магутнасць. Працуюць медыцынскія кабінеты, школа, харчаблок, дзеці праходзяць лячэнне. А дарослыя тым часам вырашаюць праблему, як атрымаць прыбытак, наладзіць стабільную работу ўсяго калектыву ў новых умовах...