На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

У перспектыве — новы пуцеправод

30 апреля 2012

У апошні час жыхары горада сутыкнуліся з праблемай праезду на аўтамабільным транспарце праз чыгуначны пераезд, які ў народзе называюць “гарбатым” (напрамак вуліц Якуба Коласа і Гармашава). “Раёнка” звярнулася да выконваючага абавязкі начальніка станцыі Асіповічы транспартнага РУП “Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі” Віталія Канстанціновіча, каб патлумачыў узнікшую сітуацыю:
— Станцыя Асіповічы — адна з чыгуначных артэрый, якая звязвае паўднёвы і паўночны напрамкі руху, у тым ліку і порты Чорнага і Балтыйскага мораў, куды накіроўваецца значны паток цягнікоў і вялікая колькасць грузаў. Для ваджэння грузавых саставаў зараз выкарыстоўваюцца магутныя цеплавозы, якія могуць цягнуць за сабой 100 і больш вагонаў замест ранейшых 50-60. Менавіта на апошнюю лічбу і разлічана на нашай станцыі даўжыня прыёмаадправачных пуцей, якую, зыходзячы з пастаяннага росту аб’ёмаў перавозак, абавязкова трэба павялічваць. Дарэчы, кіраўніцтва Беларускай чыгункі ўжо прыняло рашэнне аб рэканструкцыі пуцявой "гаспадаркі" на станцыі Асіповічы. Адзін з яе этапаў — арганізацыя на месцы цяперашняга пераезду рознаўзроўневага пуцеправода, што дазволіць аўтамабілістам і машыністам цягнікоў рухацца незалежна адзін ад аднаго. Зразумела, што на ажыццяўленне дадзенага праекта спатрэбіцца не адзін год, а пакуль удзельнікам дарожнага руху раім, па магчымасці, для перасячэння чыгункі карыстацца іншымі шляхамі.