На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

У пошуках малака

22 августа 2012
 

Нягледзячы на тое, што сельгаснарада з разглядам вынікаў работы ў жывёлагадоўлі праводзіцца штомесяц, кожны раз ёсць пытанні, якія патрабуюць асаблівай увагі. На апошняй сустрэчы ў цэнтры ўвагі было зніжэнне вытворчасці малака. Асноўная прычына яго недабору зразумелая: у празмерна спякотным ліпені выгаралі пашы, жывёла на выгуле не мела паўнацэннага наедку. Праблема ўжо не раз абмяркоўвалася на працягу бягучага месяца, кіраўнікам гаспадарак даваліся канкрэтныя парады. Аднак чамусьці не ўсе спяшаліся іх выканаць...
Старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч падкрэсліў, што тэрмінова неабходна папраўляць сітуацыю па малаку. Для гэтага трэба збалансавана карміць кароў, даваць камбікорм, бялок, зялёную масу. Нельга выкарыстоўваць муку “ўласнага памолу” — зерне няякасна здрабняецца, вынікі для здароўя жывёлы могуць быць самымі неўцяшальнымі. Кіраўнік раёна звярнуў увагу, што пад асаблівым кантролем трэба мець будаўніцтва новых ферм, каб работа выконвалася своечасова. Так, да канца месяца павінны быць узведзены каркасы пабудоў, заліты падмуркі пад даільныя блокі. Нямала пытанняў у плане будаўніцтва памяшканняў для жывёлы ёсць у калгасах “Каўгарскі” і “Ясень”. Што тычыцца студэнтаў, якія працавалі на сельгасаб’ектах, то трэба арганізаваць развітальнае мерапрыемства з падвядзеннем вынікаў, адзначыць лепшых юнакоў і дзяўчат.
Выязная частка праводзілася на базе “Карытнага”. Уражанне ад наведвання гаспадаркі засталося неадназначнае. Са станоўчага боку можна адзначыць праведзеныя рамонтныя работы на зернетаку, мехдвары. Здавальняючы санітарны стан на ферме, жывёла таксама выглядае нядрэнна. А вось па комплексе, дзе ўтрымліваюцца цяляты, заўваг было шмат. Узяць хаця б тое, што ў кармушках на сена кладзецца зялёная маса і ў выніку ўсё гэта становіцца прэлым “вінегрэтам”. Галоўны ветурач вобласці Дзмітрый Круглік, які прымаў удзел у сельгаснарадзе, сярод прычын зніжэння колькасці малака на прыкладзе “Карытнага” назваў і адсутнасць усякай тэхналогіі кармлення, работы з асобнымі групамі - цялушкамі, раздоем. А намеснік начальніка райсельгасхарчу Алена Кадуш указала на бессістэмнасць работы ў многіх гаспадарках па ўзнаўленні статка. Мінус даюць гінекалагічныя захворванні кароў, схаваныя мастыты.
Наогул жа за 7 месяцаў па вытворчасці малака лепшыя вынікі ў “Авангарда” — 125%, “Бярэзіны” — 119% і “Новага шляху” — 109%. У “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнні” ж гэты паказчык склаў толькі 91,5%, а за ліпень — увогуле 83,6%. У мінулым месяцы гаспадаркі спрацавалі так: больш за ўсіх малака ад каровы даілі ў філіяле “Белшына-агра” — 529 (-1) кілаграмаў, “Новым шляху” — 554 (+6), “Авангардзе” — 473 (+4). Самыя нізкія надоі ў “Каўгарскім” і “Ясені” — па 321 кілаграму, а таксама “Карытным” — 351.
Падводзячы вынікі сустрэчы, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Поклад закрануў і палявыя работы. Своечасова павінна быць убрана грэчка, звезена і складзена згодна з патрабаваннямі салома, падрыхтавана ворыва для сяўбы азімых.