На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

У “Пцічы” ўсё па-новаму

25 января 2012

Магазін “Пціч” ААТ “Гандаль” пасля нядаўна праведзенай мадэрнізацыі стаў прасторным, прыгожым, з сучаснымі стэлажамі і вітрынамі, правільнай выкладкай тавараў і  другімі зручнасцямі.  І, як паведаміла яго загадчык Ларыса Пілік, калектыву таксама стала камфортна і зручна працаваць. — З моманту адкрыцця абноўленага магазіна не прайшло яшчэ і месяца, — працягвае яна, — аднак з упэўненасцю можам сказаць, што затраты, якія пайшлі на рэканструкцыю, набыццё новага гандлёвага абсталявання — на яго, дарэчы, было выдаткавана каля паўтара мільярда рублёў — у хуткім часе апраўдаюць сябе.

Мяркуйце самі: раней выручка складала каля 10 мільёнаў — зараз павялічылася прыкладна ў 2 разы. Пакупнікам падабаецца новая сістэма абслугоўвання. Цяпер кожны можа самастойна падысці да стэлажа і выбраць неабходны тавар, выкладзены з улікам пэўных падыходаў да размяшчэння яго на паліцах. Калі прайсціся па гандлёвай зале, можна заўважыць, што праведзена значная работа па яе планіроўцы, расстаноўцы гандлёвага абсталявання, якасным асвятленні, граматным абазначэнні тавараў цэннікамі, афармленні месцаў продажаў, уключаючы і рэкламныя матэрыялы, якія прадстаўлены рознымі гандлёвымі фірмамі.

Акрамя гэтага, вядзецца строгі кантроль за тэрмінам захавання прадукцыі. Прычым кожны можа яго бачыць на ўстаноўленым электронным табло, разме-шчаным побач з вітрынай. — Якімі яшчэ новаўвядзеннямі можаце пахваліцца? — Мы — адзіная гандлёвая кропка ў “Гандлі”, якая выкарыстоўвае сістэму счытвання штрыхкода тавару пры яго пакупцы. Атрымаўшы чэк, пакупнік адразу бачыць і цану, і вагу тавару. Гэта здымае многія пытанні. Яшчэ даспадобы спажыўцам адкрытая выкладка кандытарскіх вырабаў, што дазваляе зрабіць іх бліжэй да пакупніка і даць магчымасць асабіста пазнаёміцца з прадукцыяй.

Многія, напэўна, заўважылі, што з’явілася вітрына з гаспадарчымі таварамі першай неабходнасці. Дарэчы, не чакалі, што яны будуць настолькі запатрабаваны — некаторыя віды прадукцыі ўжо тройчы абнаўляліся. Асабліва карыстаецца попытам пральны парашок “Мара”, жаночыя калготкі і, як ні дзіўна, металічныя накрыўкі для слоікаў. — Сістэма самаабслугоўвання, на якую перайшоў магазін, акрамя плюсоў, мае і мінусы: лёгкі доступ да тавараў дае некаторым нерадзівым пакупнікам спакусу што-небудзь скрасці. Як абараняецеся? — Сапраўды, за адносна невялікі прамежак часу, што працуем на самаабслугоў-ванні, ужо сутыкнуліся з негатыўнымі фактамі, калі некаторыя пакупнікі вырашылі паспрабаваць сябе ў ролі злодзея. Для іх такі працэс скончыўся сумна. У магазіне ўстаноўлена камера вонкавага і ўнутранага відэаназірання, кожны крок пакупніка добра відаць, і спроба нешта затаіць не праходзіць. Для зручнасці абслугоў-вання ў краме ёсць спецыяльныя карзіны і нават каляскі. Але, на жаль, наведвальнікі не заўсёды імі карыстаюцца, чым парушаюць правілы гандлю. Спадзяюся, што ў далейшым будзе знойдзена ўзаемапаразуменне паміж намі, і праблема будзе знята.