На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

У райвыканкаме

21 декабря 2012

Больш за 70 пытанняў было разгледжана на чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 19 снежня пад началам старшыні Пятра Шукаловіча з удзелам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканамічнай палітыцы Мікалая Калтунова.
Начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама Віктар Шыльцаў, праінфармаваў аб стане фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў калектывах фізкультуры прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Такіх у нас тры — ДУКВП “Водаканал”, Райсэрвіс”, а таксама УКП ЖКГ. У кожным распрацаваны адпаведныя мерапрыемствы. Пытанні развіцця фізкультуры і спорту ўключаны ў калектыўныя дагаворы прадпрыемстваў. “Водаканал” мае свой фізкультурна-спартыўны комплекс, а другія для заняткаў скарыстоўваюць залу ДЮСШ. На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы і правядзенне спортмерапрыемстваў выдзяляюцца сродкі, зборныя КФК удзельнічаюць у раённай спартакіядзе, спартыўныя актывісты з УКП ЖКГ станавіліся пераможцамі, “Райсэрвісу” — прызёрамі абласной галіновай, “Водаканала” — абласной і рэспубліканскай спартакіяд і г.д.
 Разам з тым хапае і недапрацовак. У іх ліку — падмена рэгулярных заняткаў з работнікамі разавымі мерапрыемствамі і падрыхтоўкай каманд да выступлення на раённым ці абласным узроўні, неправядзенне па масавых відах спорту спартакіяды ўнутры КФК, не ў поўнай меры выкарыстанне існуючай матэрыяльнай базы для гульнёвых відаў, памяншэнне колькасці камунальнікаў, якія наведваюць басейн і г.д.
Натуральна, усе ўзважана-абгрунтаваныя заўвагі ўвайшлі ў прынятае рашэнне, ды і наогул шэраг узнятых пытанняў наконт развіцця фізкультуры і спорту тычыцца многіх працоўных калектываў, а значыць і ім абавязкова трэба зрабіць адпаведныя вывады.
Члены райвыканкама таксама адобрылі праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Асіповіччыны і райбюджэту на 2013 год і вырашылі вынесці іх на разгляд чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў, зацвердзілі планы работы райвыканкама на будучы год і першы квартал, прынялі рашэнні па іншых разгледжаных пытаннях.