На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

У райвыканкаме

18 января 2013

У новы год без старых хібаў —
вось лейтматыў размовы на чарговым пасяджэнні райвыканкама пры разглядзе вынікаў леташняй работы галін народнай гаспадаркі Асіповіччыны, выкананні раённага бюджэту і задачах на 2013 год, якое прайшло 16 студзеня пад началам старшыні Пятра Шукаловіча з удзелам кіраўніка спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгора Вароніна.
У сваіх дакладах першы намеснік старшыні райвыканкама Васіль Пятроўскі і начальнік фінансавага аддзела Ларыса Белая спыніліся не толькі на станоўчых момантах, якіх нямала, але і на існуючых праблемах.
Напрыклад, прагнозны паказчык па прыцягненні прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове ў нас выкананы. Рэнтабельнасць продажаў у сельгасарганізацыях за студзень-лістапад склала 8,5% пры гадавым заданні 3%. Тэмп росту аб’ёму рознічнага тавараабароту праз усе каналы рэалізацыі за гэты перыяд адпавядае 114,4% (заданне — 107%). За год за кошт усіх крыніц фінансавання ўведзена ў эксплуатацыю 32,5 тыс. квадратных метраў жылля. Забяспечана выкананне прагнозных тэмпаў росту экспарту тавараў і паслуг, даведзеных паказчыкаў па сальда знешняга гандлю, зацверджаных нарматываў суадносін запасаў гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага аб’ёму яе вытворчасці, росту зарплаты, стварэнню новых рабочых месцаў і камерцыйных арганізацый, прыросту гандлёвых плошчаў, збору (нарыхтоўцы) і пастаўцы перапрацоўваючым прадпрыемствам палімерных адыходаў і шкла, усіх 43 нарматываў дзяржсацстандартаў па абслугоўванні насельніцтва і г .д.
Што тычыцца бюджэту, то па даходах ён выкананы на 100,4% да запланаванага, а план паступленняў па ўласных даходах — на 101% да гадавога і на 145,5% да першапачаткова зацверджанага бюджэту раёна. За лік увядзення мясцовых збораў, павелічэння ставак падаткаў па рашэнню раённага Савета дэпутатаў дадаткова паступіла больш за 14,5 мільярда рублёў — 7,2% аб’ёму ўласных даходаў.
Па стане на 1 студзеня кансалідаваны бюджэт раёна выкананы з прафіцытам 3.515,8 млн. рублёў. Запазычанасці па падаткавых плацяжах у бюджэт і мэтавыя бюджэтныя фонды няма.
Але разам з плюсамі ў наяўнасці і мінусы. У прыватнасці, тэмп росту валавой прадукцыі да ўзроўню 2011 года ва ўсіх катэгорыях гаспадарак склаў 100% пры заданні 105,2. Дзесяць нашых гаспадарак не выканалі даведзенага задання, у тым ліку ў трох — СВК “Калгас “Ясень” і “Карытнае”, ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” — паказчык ніжэй пазалеташняга; у наяўнасці памяншэнне вытворчасці малака ў калгасе “Каўгарскі”, вытворчасці і рэалізацыі — ва ўзгаданым акцыянерным таварыстве, дзе яшчэ і самае вялікае падзенне надояў малака ад каровы.
Чатыры арганізацыі — СААТ “Дах”, СЗАТ “Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод” і “Шклозавод Ялізава”, ЗПВУП “Парфумерна-касметычная фабрыка “Сонца” — атрымалі страты ў памеры больш за 90 млрд. руб. Паказчык па энергазберажэнні за студзень-лістапад склаў толькі мінус 3% (гадавое заданне — -5,5%). Не забяспечана выкананне прагнозных тэмпаў росту экспарту тавараў па арганізацыях, падпарадкаваных мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распараджальным органам, і юрыдычных асобах без ведамаснай падпарадкаванасці. Рэнтабельнасць па раёне паменшылася з 7,9 да 3,1%, чыстыя страты — 19,4 млрд. рублёў і г.д.
Натуральна, пасля дэталёвага разбору-аналізу вынікаў года і заслухоў-вання тлумачэння асобных кіраўнікоў прынята рашэнне, накіраванае на недапушчэнне адставання па пэўных пазіцыях у будучым.