На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

У райвыканкаме

23 сентября 2014

На сесіі раённага Савета дэпутатаў
Трэцяя  сесія  раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання адбылася 18 верасня пад кіраўніцтвам старшыні райсавета Аляксандра Пузіка з удзелам старшыні райвыканкама Пятра Шукаловіча. Запрашаліся кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, адміністрацыйных    органаў, грамадскіх аб’яднанняў, устаноў адукацыі, старшыні сельскіх Саветаў, начальнікі  ўпраўленняў  і аддзелаў райвыканкама. Па першым з асноўных пытанняў — “Аб арганізацыі і далейшым удасканаленні адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі Асіповіцкага  раёна”  выступіла  начальнік  аддзела  адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Шаўчэнка. Яна адзначыла, што ў  раёне  забяспечана развіццё ўсіх узроўняў адукацыі: навучаецца і выхоўваецца  7873  чалавекі: 5153 — вучняў школ, 2290 дашкольнікаў, 352 навучэнцаў каледжа, 78 выхаванцаў спецшколы-інтэрната.  Зараз  ва  ўстановах  адукацыі працуе 600 настаўнікаў-прадметнікаў,  з якіх 82,3% маюць першую і вышэйшую катэгорыі, што на 6% больш за абласны паказчык. Вышэйшую адукацыю маюць амаль 88%. З гэтага навучальнага года да дзвюх ужо існуючых у раёне рэспубліканскіх інавацыйных пляцовак у гімназіі і СШ № 2 далучылася трэцяя на базе СШ №4 па тэме “Укараненне мадэлі метадычнай работы  па  праектаванні  эфектыўнага ўрока”. У 2014 годзе ўладальнікамі дыпломаў абласнога этапу алімпіяды сталі 11 вучняў раёна, заваявана 2 дыпломы на рэспубліцы. Традыцыйна высокія паказчыкі ў конкурсах навукова-даследчых работ: 4 дыпломы і 10 заахвочвальных водгукаў абласнога значэння, 4 дыпломы з рэспубліканскага конкурсу.  Аднак,  нягледзячы  на шматлікія станоўчыя моманты,  існуе  шэраг  праблем, рашэнне якіх дазволіць  павысіць  узровень вучэбнага працэсу і якасць падрыхтоўкі вучняў: неабходна зрабіць капітальныя рамонты ў гарадскіх установах адукацыі, працягнуць работу па аснашчэнні вучэбных  кабінетаў  сучаснымі сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем, больш увагі надаваць здароўезберажэнню вучняў.

З ходам выканання рашэння Асіповіцкага Савета дэпутатаў ад 24 верасня 2013 года № 33-1 азнаёміў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Уладзімір Рыжанкоў. Нягледзячы на тое, што ў раёне праведзены шэраг комплексных мерапрыемстваў —“Нелегал”, “Арсенал”, “Нагляд”, “Правапарадак”, прафілактычная работа ў сельсаветах і гарадскіх участках, — мае месца тэндэнцыя росту злачыннасці: па ўсіх лініях служб зарэгістравана 490 злачынстваў, што на 0,2 % больш, чым за аналагічны леташні перыяд. Зафіксавана 21 злачынства з катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх, тады як летась было 13. У структуры злачыннасці па лініі крымінальнага вышуку павялічылася з 9 да 14 колькасць рабаванняў. Узбуджана больш крымінальных спраў па фактах крадзяжу: (+10%,  20-22),  з  гаражоў (+44,4%,  9-13),  матацыклаў і мапедаў (+125%, 4-9), веласіпедаў (+35%, 17-23). У рашэнні важнейшых сацыяльных праблем недастаткова працуюць рабочыя калектывы, кіраўнікі некаторых  недаацэньваюць ролю  грамадскіх  фарміраванняў ва ўмацаванні працоўнай дысцыпліны і грамадскага парадку, не забяспечваецца захаванне даверанай маёмасці, не на адпаведным узроўні праводзяцца мерапрыемствы па тэхнічнай умацаванасці аб’ектаў, у якіх захоўваюцца матэрыяльныя каштоўнасці. Словам, кожнаму ёсць над чым працаваць.


На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло ў пятніцу пад началам старшыні Пятра Шукаловіча з удзелам старшага памочніка пракурора вобласці Уладзіміра Багукоўскага і намесніка генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Магілёўаблгаз” Уладзіміра Лесюкова, найбольшая ўвага была нададзена двум пытанням. Па першым з прадстаўленнем  абласной  пракуратуры аб устараненні парушэнняў заканадаўства па прафілактыцы праварушэнняў на тэрыторыі Асіповіцкага раёна, прычын і ўмоў ім садзейнічаючых выступіў  прадстаўнік  абласной пракуратуры. Было адзначана, што ўзровень злачыннасці ў раёне застаецца адным з самых высокіх на Магілёўшчыне. У трох сельсаветах дапушчаны рост колькасці злачынстваў:  Вяззеўскім  —  з  13 да 17, Дараганаўскім — з 7 да 12, Карытненскім — з 2 да 13. Недастаткова прымяняюцца арганізацыйна-практычныя меры, накіраваныя на папярэджванне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян. Спыніць рост злачыннасці можа толькі больш скаардынаваная і рэгулярная работа, дэталёвае і сістэмнае выкананне запланаванага, глыбокі аналіз прычын правапарушэнняў, эфектыўная дзейнасць добраахвотных  дружын  і  грамадскіх пунктаў аховы правапарадку. Адзначана, што работа  праводзіцца  значная, але недастатковая. Начальнік РАУС Уладзімір Рыжанкоў паведаміў, што зараз штодня з 8 вечара да 4 раніцы працуюць мабільныя групы, якія правяраюць, як вядзецца ахова аб’ектаў, наведваюць асоб, якія  на  ўліку  ў  міліцыі, кантралююць “засвечаныя” вырабам спіртных напояў і іх рэалізацыяй кропкі. Прыняцце актыўных мер ужо дазволіла дасягнуць некаторых станоўчых змяненняў у статыстыцы злачыннасці. Работа будзе працягнута.

Аб ходзе газіфікацыі на Асіповіччыне расказаў галоўны архітэктар горада Iван Малаковіч. Зараз Асіповіцкім раёнам газазабеспячэння  абслугоўваецца 25776 газіфікаваных кватэр, з якіх 14752 — прыродным газам. Падведзены газ да 3727 прыватных дамоў, што  на 1073 больш у параўнанні з 2011 годам. У горадзе і раёне пабудавана 334,4 кіламетра газаправодаў, у тым ліку 60,4 — за тры апошнія гады. Аднак ёсць і не вельмі аптымістычныя паведамленні — напрыклад, распрацаваныя праекты па аб’ёмах  газіфікацыі  прыватнага жыллёвага фонду ў  аг.  Ліпень,  Ясень,  р.п.Ялізава, якія ўключаны ў праграму на 2014 год, могуць быць да канца не рэалізаваны з-за недахопу крэдытных рэсурсаў і бюджэтнага фінансавання. Прадстаўнік “Магілёўаблгазу”, працягваючы тэму, паабяцаў, што работы ў Ліпені будуць завершаны сёлета.  Расказаў  ён  і  аб магчымасці  вёсак,  побліз якіх  праходзіць  газаправод і якія маюць значную колькасць жадаючых, правесці  ў  перспектыве  блакітнае паліва. Каб ахоп насельніцтва газіфікацыяй уласных домаўладанняў быў большым, сельвыканкамам, аддзелу архітэктуры і будаўніцтва, райгазу трэба актыўней прапагандаваць зручнасць і выгоду забеспечэння прыродным газам. Былі разгледжаны на пасяджэнні райвыканкама і многія іншыя пытанні — усяго 39, якія тычацца  самых  розных бакоў жыцця раёна і землякоў. Па кожным прыняты  адпаведныя рашэнні.