На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

У райвыканкаме

26 ноября 2014

Розная аспекты жыццядзейнасці рэгіёна разглядаліся на чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 21 лістапада пад началам старшыні Пятра Шукаловіча.
Напачатку была абмеркавана інфармацыя начальніка  аддзела  ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Iрыны Раманчук наконт ходу выканання рашэння райвыканкама “Аб падрыхтоўцы і
правядзенні  святкавання 70-й гадавіны вызвалення Асіповіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”. Па стане на 1 лістапада на Асіповіччыне жыве 97 ветэранаў вайны (у снежні мінулага іх было 119), і раённымі службамі ім аказваецца ўсебаковая дапамога і падтрымка. На гэтыя мэты са сродкаў райбюджэту пайшло 146,1 млн рублёў — дапамогу атрымалі 22 чалавекі. На ўліку ў нас 134 пахаванні вайскоўцаў і 54 помнікі ваеннай  славы.  На ўтрыманне ў належным стане магіл і помнікаў у 2013-2014 гадах з нашага бюджэту зрасходавана 530 мільёнаў. Работу па выкананні  адпаведнага  плана правялі значную, і яна працягваецца. У прыватнасці, па пошуку і перазахаванні астанкаў воінаў Чырвонай Арміі, збору матэрыялаў для дадатку да кнігі “Памяць”, капрамонту мемарыяльнага комплексу “Алея Герояў” і г.д.
Шмат увагі члены выканаўчага камітэта надзялілі разгляду пытання аб рацыянальнай і эфектыўнай рабоце карыстальнікаў  на  землях, размешчаных на тэрыторыі Лапіцкага  сельсавета,  якое падрабязна асвятліла начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Наталля Мастыка. I хаця пэўныя станоўчыя захады назіраюцца, у цэлым яна, як было адзначана, вядзецца недастаткова. Прычым, на існуючыя праблемы абавязкова трэба глядзець маштабней: яны тычацца літаральна ўсіх нашых сельсаветаў,  сельгаскааператываў, прадпрыемстваў, наогул грамадзян.
Аб стане і мерах па барацьбе з карупцыяй у раёне  за  студзень-кастрычнік праінфармаваў пракурор раёна Аляксандр  Канецкі.  Сёлета  ў нас выяўлена 13 злачынстваў карупцыйнай накіраванасці  (2013  год  — 34): раскраданне шляхам злоўжывання службовым становішчам — 9 (7), даванне і атрыманне хабару — 4 (25). Злачынствы здзейснены ў арганізацыях сельскай гаспадаркі — 9, медыцынскага абслугоўвання — 2, прадастаўленні санітарных паслуг і прыватнай арганізацыі “вызначылася” сёлета 6 (14)  пасадавых  асоб.  На нашых прадпрыемствах і зараз сустракаюцца парушэнні заканадаўства аб захаванасці дзяржаўнай уласнасці, незаконнага нямэтавага выкарыстання бюджэтных сродкаў, непрыняцце мер па рэгрэсіўнай кампенсацыі нанесеных матэрыяльных страт за кошт вінаватых асоб, а таксама несвоечасовае прыцягненне да дысцыплінарнай адказнасці тых, хто здзейсніў правапарушэнні, ствараючыя ўмовы для карупцыі альбо карупцыйных правапарушэнняў, прадугледжаных артыкуламі 20-21 Закона краіны “Аб барацьбе з карупцыяй”. Гэта негатыўна ўплывае на грамадска- эканамічныя працэсы ў рэгіёне, хаця праведзены аналіз работы дзяржорганаў па выкананні сёлета
мерапрыемстваў па супрацьдзеянні карупцыі сведчыць, што прадугледжаныя мерапрыемствы ў цэлым выконваліся.
Што тычыцца ходу рэалізацыі на Асіповіччыне патрабаванняў Дырэктывы № 1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”, пра што праінфармаваў  намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга, то пэўная работа праводзіцца, канкрэтныя арганізацыйна-практычныя меры па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы прымаюцца. Напрыклад, з мэтай аказання практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні заканадаўства аб ахове працы створаны 3 мабільныя групы. Летась яны наведалі 85 арганізацый і выявілі 1.186 парушэнняў, сёлета — адпаведна 79 і 1.038. Усім арганізацыям выдадзены рэкамендацыі з канкрэтнымі прапановамі па стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы. Але па асобных накірунках бяспекі жыццядзейнасці нашых людзей эфектыўнасць работы працягвае заставацца недастатковай. З нагоды чаго і быў зацверджаны пералік адпаведных мерапрыемстваў.