На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

У райвыканкаме

19 мая 2015
Больш за паўсотню самых разнастайных пытанняў было разгледжана на чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 15 мая пад началам старшыні Пятра Шукаловіча з актыўным удзелам міністра па надзвычайных сітуацыях краіны Уладзіміра Вашчанкі, намесніка пракурора вобласці Сяргея Сільвановіча, начальніка ўстановы “Магілёўскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь” Андрэя Пражогіна і намесніка старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магаблвыканкама Уладзіміра Шапялевіча.
Напачатку начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Iгар Логвін усебакова прааналізаваў пытанне “Аб абароне насельніцтва і тэрыторый Асіповіцкага раёна ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару”. Самае галоўнае, як  было  адзначана,  тое, што мэтанакіравана праводзімая работа прыносіць плён, за апошні час у рэгіёне памяншаецца і колькасць пажараў, і загінуўшых ад агню людзей: у 2011 годзе — адпаведна 61 і 10, у наступным — 55 і 8, у 2013 — 61 і 7, летась — 58 і 6, за сёлетнія  студзень-красавік  на 20 пажарах чалавечых ахвяр няма. Хаця праблемныя моманты яшчэ існуюць. У прыватнасці, патрабуе  павышэння якасць дзейнасці аглядавых камісій па агляду супрацьпажарнага стану жылля, недастаткова задзейнічаны патэнцыял райінспекцыі энерганагляду, на асобных аб’ектах арганізацый розных форм уласнасці  не  забяспечваюцца пажарная бяспека і супрацьпажарны рэжым і г.д.
Выплата  зарплаты, сённяшняя сітуацыя на рынку працы — гэта тэма для Беларусі надзвычай актуальная, разглядаецца літаральна на ўсіх узроўнях, узята на кантроль Кіраўніком дзяржавы. А таму невыпадкова, што пасля  яе асвятлення  начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацабароне насельніцтва райвыканкама Тамарай Бурак за трыбуну з тлумачэннямі быў запрошаны і шэраг кіраўнікоў нашых буйных прадпрыемстваў — вагонабудаўнічага,  аўтаагрэгатаў, шклозавода “Ялізава”. Напружанасць назіраецца не ў адным асобна ўзятым працоўным калектыве. У першым квартале ў рэжыме няпоўнай вымушанай занятасці на Асіповіччыне працавалі 3.167 чалавек — 18% ад спісачнай колькасці ў цэлым  па  раёне,  з  якіх 2.919 знаходзіліся ў цалкадзённым (цалказменным) прастоі. Сёння сітуацыя паціху паляпшаецца, але праблем па-ранейшаму хапае. Прычым, разам з памяншэннем колькасці занятага ў эканоміцы насельніцтва ў наяўнасці рост звярнуўшыхся за садзейнічаннем у працаўладкаванні ў службу занятасці. Па стане на 1 мая колькасць зарэгістраваных беспрацоўных склала 247 чалавек — на 175 больш, чым на пачатак  года,  заяўленыя  вакансіі знізіліся са 195 да 76 і, як вынік, вырас каэфіцыент напружанасці. За студзень-красавік  у  нас створана 224 новыя рабочыя месцы, і пошук найбольш аптымальных шляхоў выйсця з існуючай сітуацыі актыўна працягваецца.