На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

У райвыканкаме
Як пазбавіцца ад негатыва?

27 февраля 2012

Зло існавала столькі, колькі існуе чалавецтва. На жаль, жыў курылка і сёння, а таму нармальныя людзі і шукаюць варыянты, каб пазбавіць грамадства ад правапарушэнняў ды злачынстваў. Аб гэтым і ішла днямі зацікаўленая размова на пасяджэнні райвыканкама, дзе разглядаліся пытанні “Аб рабоце аддзела ўнутраных спраў па падборы, расстаноўцы кадраў, павышэнні іх прафесійнага майстэрства і адказнасці за даручаны ўчастак працы” і “Аб стане законнасці і правапарадку на тэрыторыі раёна за 2011 год”.
Сёння ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах сістэмы МУС РБ вучыцца 14, прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі 25 супрацоўнікаў. Пастаянная ўвага надаецца перспектыўным кадрам, рэзерву. Удасканальваецца сістэма заахвочвання супрацоўнікаў. Штогод праводзяцца конкурсы прафесійнага майстэрства сярод участковых інспектараў міліцыі, дзейнічае сістэма настаўніцтва. У 2010-2011 гадах для супрацоўнікаў аддзела выдзелены 3 дамы ў сельскай мясцовасці, 5 чалавек атрымалі месцы ў інтэрнатах і г.д.
I ўсё ж у РАУС па-ранейшаму застаецца значным некамплект супрацоўнікаў (11 адзінак), востра стаіць пытанне якаснага камплектавання аддзела, ёсць праблемы з дысцыплінай. З 10 вясковых участковых інспектараў міліцыі толькі 6 пражываюць на месцы, і гэта сур’ёзна звужае магчымасць іх уплыву на крымінагенную сітуацыю ў раёне. Не ўсе кіраўнікі службаў і аддзяленняў добра валодаюць методыкай аналізу службовай дзейнасці, не наладжана належным чынам іх вучоба і г.д.
У жыцці ўсё арганічна звязана, а таму і праблемы з кадрамі ў міліцыі адбіваюцца на ўзроўні злачыннасці, які ў разліку на 10 тысяч насельніцтва застаецца ў нас адным з самых высокіх на Магілёўшчыне. У 2011 годзе гэты паказчык склаў 198,6, тады як па вобласці — 141,6 (2010 г. — адпаведна 203 і 144,7). Прычым колькасць усіх зарэгістраваных злачынстваў на Асіповіччыне летась скарацілася з 1.041 да 1.027 (на 1,3%), у тым ліку на 34,8% — цяжкіх і асабліва цяжкіх, на 25% — здзейсненых у групе, на 15,4% — сярод непаўналетніх, на 9,1% — раней судзімымі, на 3,6 і 2,8% — адпаведна кіруючымі транспартнымі сродкамі і здзейсненымі ў стане алкагольнага ап’янення.
Вялікую частку злачынстваў у яе агульнай структуры складаюць крадзяжы, якія ў 2011 годзе павялічыліся на 11,9%. На 57% вырасла колькасць крадзяжоў аўтамабіляў і маёмасці з іх, працягвае заставацца значным лік крадзяжоў з тэрыторый прадпрыемстваў і арганізацый (рост на 35%). Шмат злачынстваў здзяйсняецца ў стане алкагольнага ап’янення, у раёне расце колькасць тых, хто злоўжывае спіртным. Не выкананы ў поўным аб’ёме работы па абсталяванні арганізацый гандлю, грамадскага харчавання і забаўляльных устаноў з рэжымам працы ў начны і вячэрні час, а таксама прылеглых да іх тэрыторый, сістэмамі відэаназірання. Працягваюць мець месца факты парушэння парадку арганізацыі і правядзення дыскатэк, гандлю алкагольнымі, слабаалкагольнымі напоямі і півам. Не забяспечваецца ўзгодненасць дзейнасці ўсіх суб’ектаў прафілактыкі ў ахове грамад-скага парадку і правядзенні індывідуальна-прафілактычнай работы і г.д.
Карацей, праблем для абмеркавання з вызначэннем мер па выпраўленні не-дапрацовак хапала, таму размова адбылася жорстка-адкрытая, з запрашэннем да мікрафона многіх для ўдакладнення канкрэтнасці і ўдасканальвання сёння-заўтрашняй дзейнасці. Вызначаныя талакою меры і леглі ў аснову прынятых членамі выканаўчага камітэта рашэнняў..