На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

У знак павагі

11 декабря 2012

Бенефіс — тэатралізаваная дзея, якая праводзіцца ў гонар аднаго з яго ўдзельнікаў.
Наладзіўшы фэст у такой незвычайнай форме, райаддзел адукацыі выказаў шчырую павагу да заслуг настаўніцы хіміі ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Асіповічы” і навуковага кіраўніка экалагічнай маладзёжнай грамад-скай арганізацыі “Дзеля жыцця на Зямлі” Святланы Уладзіміраўны Зайцавай.
Мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Пузік, прадстаўнікі арганізацый, з якімі цесна і плённа супрацоўнічае ЭМГА, педагогі школ горада і раёна, сябры і блізкія, прайшло 4 снежня. Яго ключавым звяном стала абыгранае ў форме тэатралізавана-літаратурнага мантажу знаёмства з працоўнай біяграфіяй і дасягненнямі бенефіцыянткі.
Сапраўды, спіс атрымаўся ўражваючым. Святлана Уладзіміраўна — педагог вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі з 39-гадовым стажам работы ў школе. Навуковай работай з вучнямі займаецца 17 гадоў. ЭМГА “Дзеля жыцця на Зямлі” ўжо доўгі час мае рэпутацыю адной з мацнейшых прыродаахоўных грамадскіх суполак нашай краіны.
Сярод дасягненняў юных эколагаў — удакладненне Чырвонай кнігі Беларусі, рэалізацыя шэрагу сур’ёзных праектаў у галіне вывучэння і аховы навакольнага асяроддзя, паспяховы ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах навуковых работ школьнікаў. Як вынік — 279 дыпломаў раённых, абласных, рэспубліканскіх конкурсаў і канферэнцый, 11 дыпломаў і 12 медалёў міжнароднага ўзроўню, 15 прэмій фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы таленавітых навучэнцаў і студэнтаў. Многія з удзельнікаў ЭМГА па заканчэнні школы сталі займацца прырода-ахоўнай справай прафесіянальна.
У 2006 годзе “імянінніца” стала лаўрэатам прэміі Магілёўскага аблвыканкама “Чалавек года”, а ў 2011 — стыпендыятам спецыяльнага фонду Кіраўніка краіны па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. І гэта далёка не поўны пералік спраў і дасягненняў няўрымслівай, мэтанакіраванай і вельмі таленавітай жанчыны — Педагога з вялікай літары Святланы Уладзіміраўны Зайцавай.