На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Ураджай-2013

22 апреля 2013

Сяўба ў калгасе імя Чарняхоўскага распачалася 17 красавіка раённым семінарам, на якім разглядаліся як тэарэтычныя, так і практычныя  аспекты  палявых  работ. На важкасць ураджаю ўплывае не толькі якасць пасяўнога матэрыялу, але і непасрэдна сяўбы. Яна ж у многім абумоўлена тэхнічнымі настройкамі, пра якія і расказаў галоўны спецыяліст упраўлення сельскай  гаспадаркі  і  харчавання  Валянцін Карповіч. Папярэдне наладка  агрэгатаў  адбываецца  на  мехдвары, а ўжо канчаткова — непасрэдна  на  полі,  з  улікам  усіх  яго асаблівасцей.
Што тычыцца непасрэдна калгаса імя Чарняхоўскага, яравое збожжа і зернебабовыя зоймуць тут 430 гектараў: 160 — ячмень, 50 — авёс, 30 — грэчка, 80 — кукуруза на зерне, зернебабовыя — 110. На энерганасычаным  трактары  “Беларус 3022” працуюць механізатары Валерый Навумовіч і Аляксей Лёлін. Адносіны да работы ў хлопцаў адказныя, так што сяўба павінна быць завершана  ў  адведзеныя  тэрміны. Зараз  жа  ёсць  толькі  адна  перашкода: многія палі яшчэ пераўвільготнены, на іх пакуль магчыма праводзіць толькі падкормку глебы.