На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Увага ў падарунак

22 октября 2013

Штогод у пачатку кастрычніка раённы камітэт ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" праводзіць дабрачынную акцыю "Пяць бульбін". Нашы вучні прыносяць з дому невялікую колькасць агародніны, спецыялісты цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва загадзя складаюць спіс пажылых людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе, і па завяршэнні акцыі сабраны "скарб" сярод іх і размяркоўваецца.

Гэты год не стаў выключэннем. Згуртаваная каманда прадстаўнікоў БРСМ, АРЦСАН і школьнікаў дапамагла 17 асіповіцкім жыхарам. Дарэчы, вучні прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемстве, маладое пакаленне неабыякавае да праблем пажылых людзей, і нават маленькае дзеянне ў суме дае адчувальны вынік.

А ў самае светлае і чыстае свята — Дзень маці — члены БРСМ выйшлі на вуліцы горада, каб павіншаваць жанчын з каляскамі. Акцыя "Маладыя мамы" праходзіць ужо не першы год. Галоўнай мэтай застаецца прапаганда сямейных каштоўнасцей, выхаванне інстытута сям’і. З пажаданнямі здароўя і шчасця актывісты дарылі матулям паштоўкі і паветраныя шары. Такая ўвага выклікала буру эмоцый. Многія прымалі віншаванні ўпершыню, таму для іх яны гучалі найбольш нечакана і цёпла. Акцыя прайшла, а на тварах жанчын яшчэ доўга іскрылася ўсмешка і вочы ззялі радасцю.

Правядзенне такіх мерапрыемстваў вучыць усіх, безумоўна, быць неабыякавым і да навакольных, адчуваць усё добрае і светлае.