На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Узаемная павага і агульныя інтарэсы

4 апреля 2012

30 сакавіка ў раённым Цэнтры культуры прайшоў урачысты сход з нагоды 16-годдзя яднання народаў Беларусі і Расіі. Прадстаўнікоў працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый Асіповіччыны павіншавалі член праўлення грамадскай арганізацыі “Беларускае зямляцтва на Браншчыне”, намеснік старшыні Бранскага гарсавета Мікалай Сарвіра і першы намеснік старшыні нашага райвыканкама Васіль Пятроўскі.

Мікалай Сарвіра ў сваёй прамове агучыў накірункі работы беларускага зямляцтва па ўмацаванні сувязей паміж Бранскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцямі і падкрэсліў, што ў органах дзяржкіравання, уплывовых грамадскіх арганізацыях і бізнес-структурах Ра-сійскай Федэрацыі працуе многа этнічных беларусаў, якія сёння, пасля аб’яднання краін у Мытны саюз, робяць вельмі многа для таго, каб далейшая інтэграцыя ішла больш эфектыўна, а інтарэсы Беларусі былі дастойна абаронены ў Расіі.

Тэму ўмацавання сувязей паміж дзяржавамі ўдакладніў канкрэтнымі прыкладамі Васіль Пятроўскі, агучыўшы вельмі важныя навіны. Адна з іх яскрава сведчыць аб узаемавыгаднасці зносін у цэлым, а другая ўмацоўвае базу для пашырэння дзелавых сувязей Асіповіччыны з расій-скімі рэгіёнамі. Якраз у гэты дзень было афіцыйна абвешчана, што ў абласным конкурсе “Лепшы прадпрымальнік 2011 года” створанае з удзелам расійскага капіталу прадпрыемства “Парфумерна-касметычная фабрыка “Сонца” стала пераможцам у намінацыі “Лепшы прадпрымальнік у сферы вытворчасці спажывецкіх тавараў”, а Асіповіцкі раён быў першым у намінацыі “Лепшы раён па стварэнні спрыяльных умоў для развіцця прадпрымальніцтва”.