На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

В Осиповичах прошли мероприятия, посвящённые Дню единения народов Беларуси и России

5 апреля 2013

“Сяброўства”, “узаемадапамога”, “адзінства” — гэтыя словы часцей за іншыя гучалі ў Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Адной з галоўных падзей гэтай святочнай даты ў Асіповічах стала сустрэча дэлегацый з Бранскай вобласці і далёкага Кранштата. На прыёме ў старшыні райвыканкама Пятра Шукаловіча яны падзяліліся з кіраўніцтвам раёна навінамі сваіх рэгіёнаў, з зацікаўленасцю паслухалі, чым жыве Асіповіччына. I дыялог аказаўся карысным і цікавым.
У такі дзень гаспадары з гасцямі не маглі разам не ўшанаваць памяць тых, хто заваяваў нашым краінам свабоду і мірнае неба, таму адным з пунктаў у праграме знаёмства з горадам была Алея Герояў.
Пасля ўскладання кветак  да  помніка  сябры-расіяне наведалі бассейн “Дэльфін”, гімназію,філіял  “Асіповіцкі”ААТ “Бабушкина крынка”. Пераконваць гасцей, што раён дынамічна развіваецца, ствараюцца ўмовы для камфортнага жыцця і працы людзей, патрэбы не ўзнікла: усё і так відавочна.
Уражанне расіян аб Асіповіччыне не мела б столькі граней без святочнага канцэрта, які адбыўся ў РЦК. Разам з яркімі нумарамі ў ім арганічна спалучыліся самыя розныя звесткі: і пра поспехі нашых вайскоўцаў на сумесных ваенных вучэннях, і прадасягненні мясцовых спартсменаў-тайбаксёраў, і пра ўдалы дэбют за мяжой “Школьнага тэатра” ЦТДіМ. А выступленне членаў маладзёжнай  суполкі БРСМ паказала, што будучыня не толькі рэгіёна, але і ўсёй краіны ў надзейных руках.
Шчырыя віншаванні і пажаданні, выказаныя абодвума бакамі 2 красавіка, а таксама атрыманая інфармацыя паспрыяюць яшчэ больш трываламу ўзаемадзеянню.
Фота Ніны ЦАРЫК.