На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Важны дзень у жыцці краіны

17 марта 2017
Як і ва ўсёй рэспубліцы,  пазаўчора  на  Асіповіччыне прайшла Усебеларуская патрыятычная акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі”, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі.
Адметна, што ўрачыстасць аб’яднала прадстаўнікоў як маладога, так і сталага пакаленняў. Сёлета непасрэдна ў дзяржаўнае свята пашпарты і падарункі ад Прэзідэнта краіны — кнігі “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь” — атрымалі больш за два дзясяткі вучняў з розных школ горада і раёна. Галоўны ў жыцці кожнага чалавека дакумент, безумоўна, не толькі дае пэўныя правы, але і накладвае дадатковыя абавязкі.  Гэта  вялікі  гонар і адказнасць як перад грамадствам, так і перад самім сабою — быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.
Старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч, вітаючы моладзь, падкрэсліў, што на сённяшняе юнацтва ўскладаюцца вялікія надзеі, і маладыя асіпаўчане, верыцца, праславяць родны горад, зробяць яго яшчэ больш прыгожым і дабрабытным. Будучыня краіны ў надзейных руках! Разам з атрыманнем пашпарта распачынаецца новы этап у жыцці юнакоў і дзяўчат.
Трэба смела рушыць да высокіх мэт і весці за сабою іншых.
Ад прысутнай моладзі слова ўзяў вучань СШ № 4 Дзмітрый Грышановіч.  Ён падзякаваў  за ўрачыстасць і праяўленую ўвагу, заверыў, што з боку юнага пакалення будуць прыкладзены ўсе намаганні, каб стаць дастойнай зменай, сапраўднымі грамадзянамі.
У гэты дзень пашырыў свае рады і маладзёжны саюз:  членскія  білеты  і значкі з рук першага сакратара райкама ГА “БРСМ” Алены Надзеявец атрымалі  тры дзясяткі  старшакласнікаў. Наперадзе іх чакае нямала цікавых і карысных спраў.
Віншаваў усіх прысутных на ўрачыстасці з Днём Канстытуцыі, а моладзь яшчэ і з важнай падзеяй  у  іх  грамадскім жыцці старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік. Як кіраўнік асіповіцкай ячэйкі Камуністычнай партыі Беларусі, ён уручыў партыйны білет  падпалкоўніку міліцыі ў адстаўцы Міхаілу Лагуціну.
Завяршылася мерапрыемства змястоўнай лекцыяй асістэнта кафедры тэорыі і гісторыі права БДЭУ, магістра юрыдычных навук Iгара Скарахода “Асноўны закон Рэспублікі  Беларусь: гісторыя  і  сучаснасць”.
Экскурс  600-гадовай глыбіні — менавіта з тых часоў і бярэ пачатак наша канстытуцыйнае права — дазволіў дарослым аднавіць, а школьнікам папоўніць свае веды па гісторыі краіны, зрабіў сустрэчу яшчэ больш інфармацыйна насычанай.

Валянціна КОРБАЛЬ газета "Асіповіцкі край"