На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Віншуем з Ордэнам Маці

30 января 2012

Гэтыя жанчыны не асвойвалі цалінныя землі ці касмічныя прасторы, не здзейснілі подзвіг, выратоўваючы чыёсьці жыццё. Яны — падарылі жыццё, кожная — пяці дзецям. I імі Асіповіччына можа па праву ганарыцца.
Святлана КРЭПСКАЯ з Каўгароў і Наталля ФРАНЦУЗАВА з Ялізава — шчаслівыя матулі. I радасць мацярынства падмацавана ордэнамі Маці, якія днямі ім былі ўручаны старшынёй райвыканкама Пятром Шукаловічам.
Сваімі штодзённымі клопатамі аб вялікай сям’і, любоўю, якую трэба раздзяліць на ўсіх, самаадданай працай яны заслужылі гэтую пачэсную ўзнагароду.
Ордэн Маці — адзіная беларуская ўзнагарода, якой удастойваюць жанчын-маці, што нарадзілі і годна выхоўваюць пяцёра і больш дзяцей. Цяпер такіх жанчын у нашым раёне 53.
Хто наступны?
Фота Ніны ЦАРЫК.