На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Вясна - час добраўпарадкавання

17 марта 2015

Пытанні чысціні і парадку ў сельскіх паселішчах рэгулярна разглядаюцца на сходах і семінарах,  якія  праводзяцца раённым Саветам дэпутатаў.  Вось  і  зараз Аляксандр Пузік сабраў старшынь сельсаветаў разам  з  прадстаўнікамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама, землеўпарадкавальнай службы і АДУКВП “Райсэрвіс”. Удзел у мерапрыемстве прыняў і намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Семянцоў. Спачатку абмеркавалі  праблему  тэарэтычна, а трымаць адказ
на практыцы выпала Пратасевіцкаму і Карытненскаму Саветам.
Па выніках агляду Пратасевічскага сельсавета вырашана ліквідаваць міні-палігон каля вёскі Дражня. Тут арганізаваны цэнтралізаваны збор смецця,  і дадзены пункт перастаў выконваць свае функцыі. Трэба навесці належны парадак і ў самой вёсцы.
У сельсавеце дакументальна пераканаліся, што выпісана толькі каля 20 прадпісанняў. Старшыні сельсавета Анатолію Дрывіцкаму — гэта ўзята на кантроль — было прапанавана ў бліжэйшыя тэрміны навесці парадак на тэрыторыі населеных пунктаў, прызваць да ўпарадкавання на падуладнай тэрыторыі адпаведныя арганізацыі і домаўладальнікаў.
У Каранах і Коханаўцы добра бачна, што работы па вырубцы хмызняку вяліся. Старшыня  райсавета Аляксандр Пузік параіў пазбавіцца ад агароджы ўздоўж жа дарог, якая не нясе функцыянальнай  нагрузкі,  а толькі адмяжоўвае дарогу ад жылой зоны.  Прадпісанні трэба адпраўляць усім, хто павінен падтрымліваць санітарны стан тэрыторый вакол устаноў і арганізацый — кожны ж гаспадар павінен прыбіраць каля сваіх уладанняў.
Пры непрыняцці мер па іх кіраўнікі і жыхары будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці.
Важная задача мясцовай улады — увядзенне ў севазварот як мага больш пустуючых зямель. Калі зносяцца закінутыя пабудовы, высякаецца расліннасць на сядзібах, урадлівая зямля перадаецца ў маёмасць сельгаспрадпрыемстваў, а, значыць, зможа зноў радаваць людзей багатым ураджаем.