На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Вучэбны год распачаты

2 сентября 2016
Калі прааналізаваць усе дні года, то 1 верасня, згадзіцеся, узначальвае рэйтынг па колькасці новых уражанняў, планаў і спадзяванняў.  Дата, калі першы званок урачыста кліча ўсіх школьнікаў за парты,  хвалюе  не  толькі
вучняў  і  іх  настаўнікаў, але і бацькоў, бабуль і дзядуль.
Для васьмідзесяці першакласнікаў СШ № 4 гэты першы школьны дзень застанецца назаўсёды ў памяці яшчэ з адной важнай нагоды: на ўрачыстай лінейцы  прысутнічалі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, старшыня Асіповіцкага райвыканкама  Пётр  Шукаловіч,
іншыя прадстаўнікі аблвыканкама і райвыканкама.
Першым школьнікаў вітаў губернатар. Ён падкрэсліў, што вучоба — гэта штодзённая карпатлівая праца. Менавіта ў школе хлопчыкамі і дзяўчынкамі ствараецца падмурак іх шчаслівай будучыні. Ну а наколькі ён будзе якасным і надзейным, залежыць ад старання кожнага. Звярнуўшыся  да бацькоў, кіраўнік рэгіёна папрасіў іх  уважліва  ставіцца  да вучобы дзяцей, бо менавіта сённяшнія школьнікі складаюць  патэнцыял краіны. Закрануў Уладзімір Віктаравіч і пытанне павышэння статусу настаўніка — над гэтым зараз у дзяржаве  ідзе  работа.  Ён уручыў вучэбнай установе падарункі ад аблвыканкама — тэлевізар і спартыўны інвентар.
Шматлікія віншаванні-пажаданні, дэкламаванне вершаў першакласнікамі і наказ пачаткоўцам вучняў 11 класаў, музычныя нумары,  мноства  кветак і, безумоўна, цырымонія першага званка — усё гэта і  склала  святочнае мерапрыемства.
Сёлета вучэбны год распачаўся з урока “Нам этот мир завещано беречь”. Завіталі  кіраўнікі вобласці і раёна ў 1 “А” клас. Утульная аўдыторыя абсталявана ўсім неабходным  для  ажыццяўлення вучэбнага працэсу. Няма сумнення, што ў такім памяшканні і з такімі тэхнічнымі магчымасцямі дзеці з задавальненнем будуць асвойваць новыя веды. Кожны з хлопчыкаў і дзяўчынак атрымаў у гэты дзень падарунак ад Прэзідэнта краіны — кнігу “Беларусь — наша Радзіма”.
Больш працяглы час госці затрымаліся ў старшакласнікаў — тут было нямала тэм для  размовы.
Уладзімір Віктаравіч пацікавіўся, якія прафесіі  абралі  сабе  выпускнікі. Параіў губернатар  звярнуць  увагу на будаўнічыя спецыяльнасці,  добра,  каб рабяты выбралі прафесію ўрача — не ўсюды ў вобласці хапае медыцынскіх кадраў. Разам паразважалі над перспектывамі развіцця  рэгіёна  і  краіны  ў цэлым. Губернатар дастаткова падрабязна расказаў вучням аб тым, як ідзе будаўніцтва на Беларускай АЭС. Словам, гутарка атрымалася цікавай і грунтоўнай.
З задавальненнем знаёміліся госці і з разважаннямі моладзі ў Асіповіцкім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы — гэта важная для раёна ўстанова адукацыі таксама не засталася па-за ўвагай у першавераснёўскі дзень. Зараз у каледжы навучаецца 360 юнакоў і дзяўчат. Тут, як гаворыцца, заўсёды трымаюць руку  на  пульсе  і  пільна сочаць за рынкам працы, ствараючы магчымасць навучэнцам атрымліваць самыя запатрабаваныя прафесіі. Сёлета, напрыклад, адкрыта новая спецыяльнасць “грамадскае харчаванне” з кваліфікацыяй “повар”. Будуць кадры ў тым ліку для школьных сталовых нашага раёна.
Тут выхоўваюць моладзь, якая жадае і ўмее працаваць. I аб гэтым сведчаць многія факты: тое, што навучэнцы былі занятыя работай у час летніх канікул, прадпрыемствы раёна і не  толькі  з  задавальненнем бяруць на працу выпускнікоў мясцовага прафтэхкаледжа.
Маладыя людзі маюць нямала перамог у разнастайных конкурсах: напрыклад, не адзін раз калекцыі адзення атрымлівалі высокую ацэнку на “Мельнице моды”. Пэўную частку сродкаў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, ажыццяўленне рамонтных работ установа зарабляе самастойна. Планамерная работа з улікам патрэб заўтрашняга дня дазваляе каледжу штогод павышаць свой імідж.

"Асіповіцкі край"