На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Вучэнні набліжаюцца

10 сентября 2013

На мінулым тыдні ў працэсе падрыхтоўкі да маштабных ваенных манёўраў, якія прйдуць напрыканцы верасня, адбыліся дзве значныя падзеі.

У адпаведнасці з планам правядзення вучэнняў КСАР АДКБ пэўны спектр задач павінны выканаць сілы тэрытарыяльнай абароны. З гэтай нагоды напачатку верасня быў разгорнуты штаб Асіповіцкага раёна тэрытарыяльнай абароны і 399 асобны стралковы батальён тэрытарыяльных войск, у асабовы склад якіх увайшлі каля сотні землякоў — ваеннаабавязаных запасу. Падрыхтоўка штаба і батальёна вядзецца на спецыяльна выдзеленай базе. Там да атрымання загаду аб перадыслакацыі на тэрыторыю, дзе будзе праходзіць актыўная фаза вучэнняў, “прызыўнікі” ўзнаўляюць веды агульнавайсковай падрыхтоўкі і практыкуюцца ў асваенні навыкаў, неабходных для выканання функцый, якія нададзены фарміраванням тэрытарыяльнай абароны.

7 верасня ва ўзгаданых часцях адбылася ўрачыстая падзея: 13 ваеннаслужачых запасу, якія пасля заканчэння тэрміновай службы ва Узброеных Сілах СССР упершыню патрапілі на вучэбныя зборы прыпіснога саставу, прынялі прысягу на вернасць суверэннай Рэспубліцы Беларусь.

У воінскім рытуале, які праходзіў у вёсцы Вяззе, прымалі ўдзел ваенны камісар Магілёўскай вобласці Аляксандр Гарошкін, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга, камісар Асіповіцкага райваенкамата Мікалай Гоман, іерэй Генадзь Сірошык, старшыня райарганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Юрый Корбан.

* * *

Асабовы склад 5-й стартавай батарэі 465 ракетнай брыгады агучыў тэкст звароту да саслужыўцаў і воінскіх калектываў іншых часцей Асіповіцкага гарнізона, якія прымаюць удзел у сумесным стратэгічным вучэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі “Захад-2013”. Воіны-ракетчыкі ўзялі на сябе наступныя абавязкі:

 - выканаць усе пастаўленыя вучэбна-баявыя задачы толькі на добра і выдатна;

- не дапусціць падчас вучэння парушэнняў воінскай дысцыпліны;

- ашчадна адносіцца да ўзбраення, ваеннай тэхнікі і ваенна-тэхнічнай маёмасці;

- строга прытрымлівацца мер бяспекі;

- мацаваць дружбу і супрацоўніцтва з воінамі братэрскай Расіі;

- не забываць традыцыі ветэранаў-ракетчыкаў, усімі спосабамі іх умацоўваць;

- захоўваць падчас вучэнняў прыроду, выконваць патрабаванні экалагічнай бяспекі.