На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Выбары, назіральнікі, выбаршчыкі

25 сентября 2012

Звыклай з’явай падчас правядзення агульнанацыянальных палітычных кампаній у нашай краіне стала прысутнасць замежных назіральнікаў. За ходам выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ў Асіповіцкім раёне сачылі адразу дзве групы, накіраваныя Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (БДІПЧ АБСЕ) і ўпаўнаважанымі структурамі Саюза незалежных дзяржаў (СНД).
Графік работы назіральнікаў быў напружаным, аднак у кароткіх перапынках паміж наведваннем выбарчых участкаў карэспандэнт “раёнкі” атрымаў магчымасць сустрэцца з прадстаўнікамі АБСЕ і СНД, каб задаць некалькі пытанняў аб спецыфіцы работы іх місій у нашай краіне і аб бачанні асаблівасцей беларускай выбарчай сістэмы.
Вольга Кадзірава
(БДІПЧ АБСЕ, супрацоўніца МЗС Расійскай Федэрацыі):
— Добрыя адносіны прымаючага боку парадавалі, але не здзівілі: калегі, якім даводзілася бываць у Беларусі, падзяліліся ўражаннямі, а яны былі заўсёды толькі станоўчымі.
Супрацоўніцтва са старшынямі выбарчых камісій канструкцыйнае, у іх ёсць разуменне задач, якія выконваюць міжнародныя назіральнікі, і ўся патрэбная інфармацыя імі прадастаўляецца.
Міхал Сведа (БДІПЧ АБСЕ, супрацоўнік МЗС Чэшскай Рэспублікі):
— Я ўпершыню ў Беларусі, і, прызнацца, уяўляў яе іншай — менш добраўпарадкаванай. З беларусамі даводзілася мець справы раней, так што пэўнае меркаванне аб вашым народзе ўжо існавала. Яно не змянілася: беларусы, ва ўсякім разе тыя, з якімі сустракаўся, людзі гасцінныя і адказныя ў даручаных ім справах.
Працаваць міжнародным назіральнікам складана, але цікава. Складанасць у тым, што трэба падпарадкоўвацца жорсткім правілам, інтарэс — у магчымасці знаёміцца з новымі краінамі.
Спадзяюся, што яшчэ калі-небудзь прыеду ў Беларусь.
Іван Бунечка (пастаянны ўпаўнаважаны прадстаўнік Украіны пры каардынацыйных інстытутах СНД):
— Не раз даводзілася назіраць за беларускімі выбарамі, прычым прадстаўляючы розныя міжнародныя арганізацыі. Не аднойчы прымаў удзел у выбарах на Украіне… Багаты ўласны вопыт даў выдатную магчымасць вывучаць эвалюцыю схемы выбараў у абедзвюх краінах. Зразумела, параўноўваць іх некарэктна — Беларусь і Украіна выбралі свой шлях, аднак адну агульную рысу ўсё ж узгадаю: і у нашай, і ў вашай дзяржавах уважліва вывучаўся міжнародны вопыт, з якога адбіралася менавіта тое, што спрыяе стварэнню ўмоў для свабоднага волевыяўлення грамадзян.
Увогуле, гэта нармальна, калі ў розных краінах дзейнічаюць уласныя правілы правядзення выбарчых кампаній. Галоўнае — каб гэтыя правілы выконваліся і не выклікалі незадаволенасці ў выбаршчыкаў.
Уладзімір Крохмаль (дырэктар прававога дэпартамента выканкама СНД):
 — Наша місія вядзе назіранне з самага пачатку бягучай выбарчай кампаніі і мела магчымасць прасачыць усю яе працэдуру. Непасрэдна ў дзень выбараў наша група мае намер наведаць практычна ўсе ўчасткі для галасавання ў Асіповіцкім раёне.
Місіі Саюза незалежных дзяржаў, у адрозненне ад прадстаўніцтваў іншых міжнародных аргані-зацый, дзейнічаюць па адзінай методыцы, што забяспечвае паслядоўнасць зробленых ацэнак і высноў, незалежна ад геаграфіі назіранняў і асаблівасцей выбарчага заканадаўства. Галоўны метад атрымання інфармацыі ў рабоце назіральнікаў ад СНД — асабістае назіранне і ўласныя ўражанні кампетэнтных спецыялістаў, чыя асноўная дзейнасць звязана з выбарчым правам.
Зразумела, у абавязковым парадку звяртаецца ўвага на спрэчныя сітуацыі, скаргі. Нагляд за іх рухам па інстанцыях вядзецца на ўсіх узроўнях, у тым ліку ў цэнтральнай выбарчай камісіі і ў судзе. Місія СНД не магла не заўважыць выхад часткі кандыдатаў з барацьбы за дэпутацкія мандаты. Беларускім заканадаўствам такі крок дазваляецца, таму назіральнікаў у першую чаргу цікавілі тэхнічныя аспекты ўзгаданай падзеі, а менавіта — наколькі ў адпаведнасці з законам будуць дзенійчаць выбарчыя камісіі. Але паралельна праводзілася і вывучэнне меркавання выбаршчыкаў. Трэба адзначыць, што пераважная колькасць апытаных адмоўна ацаніла гэты ўчынак і палічыла, што ён закранае іх выбарчыя правы.
...Шкада, што правы беларускіх выбаршчыкаў сталі інструментам палітычнай барацьбы.
* * *
Будзем спадзявацца, што ўсе міжнародныя назіральнікі зробяць аб’ектыўныя высновы аб укладзе нашага раёна ў фарміраванне ніжняй палаты беларускага парламента.
Што ж тычыцца землякоў, то яны прымалі ўдзел у выбарах з пачуццём свайго грамадзянскага абавязку і поўным разуменнем, чаго чакаюць ад прадстаўніка Асіповіччыны ў дэпутацкім корпусе ППНС.
Падчас бліц-апытання на адным з выбарчых участкаў сваімі думкамі на гэты конт падзялілася некалькі дзясяткаў чалавек. Выбаршчыкі дружна выказалі ў адрас падтрыманага імі кандыдата адзінае пажаданне — “перамагчы на выбарах!” і агульнае патрабаванне — “памятаць пра патрэбы жыхароў сваёй выбарчай акругі, працаваць добрасумленна і выканаць усе перадвыбарныя абяцанні”.
Наўрад ці да гэтага наказу можна дадать яшчэ што-небудзь істотнае.
Пастфактум. Па папярэдняй інфармацыі Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання ад Асіповіцкай выбарчай акругі № 89 стаў Мікалай Калтуноў.