На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Выязное пасяджэнне калегіі

28 октября 2014

Выязное пасяджэнне калегіі ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама прайшло днямі ў Асіповічах. У яе рабоце прынялі ўдзел міністр гандлю краіны Валянцін Чаканаў, намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Некрашэвіч, начальнік упраўлення гандлю і паслуг Iнеса Караткевіч, старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч, галоўны ўрач Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлана Нячай, кіраўнікі аптовых баз вобласці, намеснікі старшынь райвыканкамаў, якія адказваюць за пытанні эканомікі, і кіраўнікі структурных падраздзяленняў гандлю і паслуг.

Удзельнікі калегіі наведалі такія аб’екты гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання, як рэстаран “Юбілейны” і магазін “Тавары для дома” ААТ “Гандаль”, крамы “Перекресток” Асіповіцкага райспажыўтаварыства і “Соседи” ААТ “Чистые родники”, гандлёвы комплекс  “Сити  Молл” СТАА “СитиГолдГрупп”, пральню камбіната бытавога абслугоўвання і прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “ТронГрад”.

Як  адзначыў  намеснік начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Максім Пруднікаў, у асіповіцкіх гандлёвых кропках рознай формы ўласнасці прадстаўлены шырокі асартымент тавараў, у тым ліку і прадукцыя айчынных вытворцаў. Уразіў магазін “Тавары для дома”, дзе можна набыць увесь спектр гаспадарчых і суправаджальных вырабаў, што адказвае  патрабаванням  часу. Мясцовая пральня таксама пакінула прыемнае ўражанне. Спажыўцам тут прапануюцца паслугі, якіх іншы раз не хапае нават у падобных абласных установах.  Таму  і  не дзіўна, што яна карыстаецца попытам як сярод насельніцтва, так і дзяржаўных прадпрыемстваў. Адсюль — і выкананне вытворчых паказчыкаў.

У рамках правядзення калегіі была арганізавана дэгустацыя харчовай прадукцыі, вырабляемай на прадпрыемствах вобласці. Так, свае тавары прадставілі ААТ “Бабушкина крынка”, “Красный пищевик”,  булачна-кандытарская кампанія “Домочай”, Бабруйскі  мясакамбінат, Клімавіцкі лікёра-гарэлачны і Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны заводы.

Скончылася работа калегіі пленарным пасяджэннем, на якім абмеркавалі вынікі работы галіны за студзень-верасень і праблемныя пытанні ў сферы гандлю і паслуг, вызначыліся з задачамі на заўтра.