На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Вынікі задаволіць не могуць

22 января 2016
На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое з запрашэннем многіх кіраўнікоў працоўных калектываў Асіповіччыны прайшло 18 студзеня пад началам старшыні Пятра Шукаловіча, галоўнымі сталі два пытанні: леташнія вынікі работы галін народнай гаспадаркі раёна і выкананне райбюджэту.
Падрабязныя даклады па  іх  зрабілі  першы  намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Дзявойна і начальнік райфінаддзела Ларыса Белая, і, калі падводзіць вынікі года  зусім  лаканічна,  то па большасці пазіцый мінусы перавышаюць плюсы.
Асноўныя пазітыўныя моманты — раёнам з запасам перавыконваецца даведзены прагноз тэмпу росту экспарту тавараў без уліку арганізацый,  якія падпарадкаваны рэспубліканскім органам дзяржкіравання,  а  таксама нафты і нафтапрадуктаў (11 месяцаў — 118,8% пры заданні на год 107%); уведзена ў эксплуатацыю 4,6 тыс. “квадратаў” жылля пры запланаваных 4,4 тысячы; бюджэт па даходах выкананы ў суме 505.132,2 млн рублёў (100,3%); забяспечаны ўсе 40 дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва.
Затое за студзень-лістапад маем адставанне прагнознага  тэмпу  росту экспарту паслуг без уліку арганізацый,  падпарадкаваных рэспубліканскім органам кіравання, а таксама нафты і нафтапрадуктаў (19,2% — заданне на год 109,5%), намінальна налічанай сярэднямесячнай заработнай платы (90,2% да задання і 104,2% да ўзроўню папярэдняга года); за тры кварталы прамых замежных  інвестыцый прыцягнута толькі 6,7 млн долараў ЗША (46,5%) і на чыстай аснове — $2,9 млн (36,3%); не забяспечана выкананне паказчыка прагнозу  па  энергазберажэнні (мінус 2,9% пры заданні мінус 4%) і г.д.
Лічбы, канечне, можна прыводзіць і далей, але галоўнае зразумела: спрацавалі мы далёка не так, як прагназавалася. Таму і задачы, якія стаяць перад усім раёнам і кожным працоўным калектывам зразумелыя: прыбаўляць
без прамаруджвання літаральна  па  ўсіх  накірунках.  

"Асіповіцкі край"