На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Выратавальнікі адзначылі сваё прафесійнае свята

22 января 2016
Сёлета  Дзень  выратавальніка  атрымаўся асаблівым: літаральна за некалькі дзён да яго на нас абрынуліся снегапады — "падарункі" "Даніэлы" і "Эмы". Але — нічога, мы загартаваныя. А ўжо  нашы  выратавальнікі — тым больш!
I 19 студзеня, насуперак усім нягодам, свята адбылося — ужо ў 17-ы раз. А для дзевяці супрацоўнікаў  Асіповіцкага  і Глускага РАНС, якія паступілі на службу ў МНС на працягу мінулага года — упершыню. На ўрачыстым  сходзе асабовага складу двух райаддзелаў, прысвечаным Дню выратавальніка, у прысутнасці  калег  кожны  з  навабранцаў прыняў прысягу на  вернасць Канстытуцыі і заканадаўству Рэспублікі Беларусь, пакляўся  высока  несці гонар  і годнасць выратавальніка, абараняць  жыццё  і  здароўе грамадзян.
Са знамянальнай падзеяй маладых супрацоўнікаў  павіншавалі  начальнікі райаддзелаў Iгар Логвін і Павел Шарснёў, якія  адзначылі, што прытрымліваючыся  дэвізу "Прафесіяналізм, адвага  і  гонар",  ратавальнікі ў любой сітуацыі  заўсёды  першымі прыходзяць на дапамогу пацярпелым. З пажаданнямі ўсім супрацоўнікам і  іх  сем’ям  дабрабыту, паразумення  і здароўя звярнуўся да прысутных і старшыня райаддзялення  Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях  "Выратавальнік"  Юрый  Крышаловіч.
Завяршыў  урачыстую цырымонію настаяцель храма Усіх Тужлівых  Радасць іерэй  Генадзь. Ён павіншаваў супрацоўнікаў з прафесійным святам, прыняццем прысягі і Вадохрышчам, якое святкуецца ў гэты ж дзень, падкрэсліў значнасць  работы  выратавальнікаў, пажадаў моцнага здароўя, духоўнага і матэрыяльнага дабрабыту, бяспечных працоўных будняў, блаславіў іх высакародную працу.
Святкаванне  працягнулася ў раённым Цэнтры культуры і вольнага  часу віншавальным канцэртам,  у  якім  усё — пра іх і для іх, тых, хто стаіць на варце не толькі  нашага  спакою, але часам і жыцця.

"Асіповіцкі край"