На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Хутка ўсё толькі ў казках...

19 марта 2013

Лёс раённай бальніцы хвалюе многіх землякоў: ад хвароб жа не застрахаваны ніхто! I гэта не дзіўна: адсутнасць такога важнага медыцынскага аб’екта адбіваецца на лячэнні хворых, якім даводзіцца ляжаць на калідоры, а па шэрагу відаў дапамогі ехаць у Бабруйск ці абласны цэнтр.
Будаўніцтва новага корпуса бальніцы вядзецца  ўжо  другі  год.
Кіраўніцтва раёна і райбальніцы,  працаўнікі ДУКВП "Водаканал", якія вядуць будаўнічыя работы, робяць усё магчымае, каб узвесці корпус найхутчэй. Але гэты аб’ект  патрабуе  даволі вялікіх сродкаў. Мяркуйце самі: навука ідзе наперад сямімільнымі крокамі, і цяпер ужо нікога не задаволіць абсталяванне ўчарашняга дня. Таму будоўля медыцынскай установы фінансуецца не толькі з мясцовага, але з  абласнога  і  рэспубліканскага бюджэтаў. На гэты год запланавана вылучэнне абласной датацыі
ў памеры 7 мільярдаў рублёў, з рэспублікі — 11 мільярдаў. Фінансавыя сродкі немалыя, але каб завяршыць  будаўніцтва, патрабуецца яшчэ каля 120 мільярдаў. З раённага бюджэту суму, якой не дастае да гэтай лічбы, выдзеліць,  натуральна, не могуць, таму прыйдзецца пачакаць наступнага  года.  Але,  як  кажуць, цішэй едзеш — далей будзеш: у новай медустанове ўпершыню адчыняцца кардыялагічнае і неўралагічнае аддзяленні, у якіх будуць працаваць па дзве палаты інтэнсіўнай тэрапіі, а таксама аддзяленне функцыянальнай дыягностыкі, сучасная лабараторыя. I сама бальніца будзе мець прыстойны выгляд.
Дарэчы,  райбальніца — найбольшая, але не адзіная  кропка,  дзе  вядуцца рамонтна-будаўнічыя работы. Хто наведваў нашы паліклінікі, меў магчымасць назіраць за рамонтам у стаматалагічнай лячэбніцы і раённай.
Бываючы ў медустановах раёна, можна заўважыць, што яны таксама мадэрнізуюцца. Працягваецца рэканструкцыя Ялізаўскай участковай, з Татаркаўскай бальніцы сястрынскага догляду пацыенты пераведзены ў Дараганава, і зараз плануецца яе рамонт, каб запрацавала амбулаторыя. У нашых установах здароўя абнаўляецца машынны парк, набываюцца камп’ютары і абсталяванне, 10 землякоў ужо змаглі прайсці лапараскапічныя аперацыі і г.д.
Словам, хутка справы робяцца толькі ў казках, "мыльных" серыялах ды віртуальных  камп’ютарных сюжэтах. Рэальнае ж жыццё патрабуе часу, сродкаў і сіл. Таму — давайце будзем крыху больш цярплівымі!