На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

З днём ведаў, Асіповіччына!

3 сентября 2014

1 верасня ва ўсіх навучальных установах Асіповіччыны святочна адзначаўся Дзень ведаў. Школьны званок прагучаў для 564 першакласнікаў раёна, а ўвогуле за парты селі 5.195 вучняў.

Урачыстыя лінейкі наведала шмат гасцей. Напрыклад, у Вяззеўскую сярэднюю школу завіталі кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін, першы намеснік старшыні райвыканкама Васіль Пятроўскі, старшыня сельвыканкама Іван Вярыга, прадстаўнікі РАНС і РАУС Антон Герасянкоў і Сяргей Цагойка, дырэктар ААТ “Рыбгас “Свіслач” Аляксандр Няхай і старшыня калгаса “Авангард” Сяргей Сідарэнка. Яны выказалі шмат цёплых слоў вучням, настаўнікам, бацькам, шчыра пажадалі поспехаў у школьных справах. А пасля святочнай лінейкі самым маленькім вучням — першакласнікам — уручылі падарункі ад Прэзідэнта краіны.

У Вяззеўскай школе сёлета будуць атрымліваць веды 126 вучняў, сярод якіх 9 — упершыню. Да навучальнага года ўстанова адукацыі цалкам падрыхтавана: матэрыяльна-тэхнічная база ўкамплектавана, летам зрабілі сур’ёзны рамонт харчаблока. Калектыў — стабільны і вопытны. Карацей кажучы, створаны ўсе ўмовы, каб і вучні, і настаўнікі адчувалі сябе зручна, а навучальны працэс адбываўся без перашкод.