На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

З любоўю да прафесіі

21 ноября 2017

Першыя дамы на вуліцы Кастрычніцкай у аграгарадку Каменічы з’явіліся напрыканцы 80-х гадоў. Праз некаторы час на ёй вырасла яшчэ каля дзясятка “прэзідэнцкіх” домікаў, куды засяляліся маладыя сем’і калгаснікаў. Адзін з іх кіраўніцтва гаспадаркі выдзеліла цялятніцы Жанне ЛЯШЧУН, якая вярнулася ў родныя мясціны з Бабруйска, дзе з’явіліся на свет яе дочкі Наталля і Анастасія. Хутка яе накіравалі на курсы тэхнікаў-асемянатараў, і пасля вучобы распачалася новая старонка працоўнай біяграфіі.


За амаль 20-гадовую практыку стала высакакласным спецыялістам, што пацвярджаецца станоўчымі вынікамі работы: яе “кароўкі”, як ласкава іх называе Жанна Эдуардаўна, практычна ўсе прыносяць жадаемае патомства. За добрасумленную працу жанчына не раз адзначалася калгасным кіраўніцтвам, на раённым, абласным, рэспубліканскім узроўнях. Жанчыне часта давяраюць адстойваць гонар Асіповіччыны на розных прафесійных спаборніцтвах, і яна амаль кожны раз вяртаецца адтуль з перамогай. Вось і сёлетнія нядаўнія абласныя баталіі тэхнікаў-асемянатараў скончыліся на карысць Ляшчун. 

— Каб дасягнуць поспеху, трэба мець жаданне, любіць “рагуль” і строга захоўваць тэхналагічны працэс, — гаворыць Жанна Эдуардаўна. — Ды і вопыт вялікі маю. Хаця ўсё роўна старанна рыхтуюся да кожнай сустрэчы з журы і калегамі з розных рэгіёнаў: чытаю спецыяльную літаратуру, вывучаю інтэрнэт-прадукцыю, стараюся не хвалявацца. Не хочацца падводзіць людзей, якія ўскладваюць на мяне надзею. Наогул жа ўдзячна ўсім, з кім працую ў адной звязцы. У першую чаргу — даяркам і пастухам: без іх уважлівых назіранняў за паводзінамі статка і аператыўнасці не абысціся. Таксама заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу раённыя спецыя-лісты: калі б ні патэлефанаваў, адкажуць, падкажуць, дадуць параду. Ды і з сябрамі-аднадумцамі з іншых сельгаспрадпрыемстваў   часта сустракаемся, абмяркоўваем набалелае, разам шукаем рашэнні.

Акрамя абавязкаў па асемяненні, спецыяліст з Каменіч удала спраўляецца і з лячэннем гінекалагічных за-хворванняў падапечных. Яна добра разумее, што здаровыя каровы народзяць такіх жа цялят, а значыць, і рэзультатыўнасць работы вырасце, эканамічны складнік гаспадаркі палепшыцца. Такі навык засвойвала сама-стойна, уважліва назіраючы за маніпуляцыямі ветурача. А яшчэ ганарыцца сваімі вучнямі, якія сталі калегамі і паказваюць добрыя вынікі ў рабоце. Асабліва — Святланай Белавушкай з ААТ "Жорнаўка-АГРА" і Верай Мохавай з "Заходняга-Агра".

Прыкладна праз месяц Жанна Ляшчун паедзе ў Віцебск, дзе будзе адстойваць гонар Магілёўшчыны ў прафесійным конкурсе. Пажадаем жа поспехаў зямлячцы!

Ніна ВІКТОРЧЫК, "Асіповіцкі край"Фота аўтара.