На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

З максімальнай карысцю

25 января 2012

Тое, што Асіповіччыну перыядычна наведваюць чыноўнікі самага высокага рангу, — факт бясспрэчны, і прыклад таго, як трэба рацыянальна працаваць у рэгіёне, ужо шмат гадоў паказвае Вадзім Папоў.

Наш раён для гэтага чалавека ўжо даўно не пусты гук: і ў савецкія часіны шмат чаго зрабіў для яго развіцця, узначальваючы гаркам партыі, і потым яшчэ не адно скліканне прадстаўляў выбар-шчыкаў нашай акругі ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Сёння ён узначальвае Пастаянную камісію Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэту і фінансах і, прыняўшы 18 студзеня актыўны ўдзел у пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, у чарговы раз не абмежаваўся ўзгаданым “мерапрыемствам”. Пастаянна знаходзячыся ў напружаным рабочым рытме, Вадзім Аляксандравіч ужо прывык дакладна планаваць свой час, каб не транжырыць яго попусту, а расходаваць іменна з карысцю для ўсіх. Сам, напрыклад, пры сустрэчах з людзьмі стараецца як мага больш “падсілкавацца” інфармацыяй па цікавячых пытаннях і вызначыцца з пэўнымі момантамі, якія можа дапамагчы станоўча вырашыць у сталіцы; суразмоўцам — падказвае лепшае рашэнне той ці іншай праблемы, дае “наводку”, адрасы перадавога вопыту і г.д.

 Як парламентарый і планаваў, напачатку ён сустрэўся са старшынямі пасялковых і сельскіх Саветаў дэпутатаў. Стан эканомікі краіны, вынікі года для Беларусі і задачы на сёлетні, перспектывы далейшага пашырэння сувязей з Расіяй і іншымі краінамі, плюсы і мінусы прыватнага бізнесу, высвятленне практычных нюансаў мясцовага самакіравання, развіццё падсобных гаспадарак, будучыя выбары беларускіх парламентарыяў, пытанні размеркавання бюджэтаў мясцовых Саветаў — гэта далёка не поўны пералік тэм, якія былі закрануты ў размове. Якая праходзіла якраз у форме дыялогу, адкрыта, з вы-святленнем тых пытанняў, якія хвалявалі.

Прыкладна ў такім жа фармаце Вадзім Папоў пабудаваў работу і пры наведванні разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Пузікам двух прадпрыемстваў, дзе рэалізуюцца сур’ёзныя інвестыцыйныя праекты — ААТ “Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод” і “Асіповіцкі малочны камбінат”. Хаця — з істотным удакладненнем: дэталёва-канкрэтная размова з кіраўніцтвам акцыянерных таварыстваў наконт ажыццяўляемых работ, тэрмінаў, існуючых праблем і г.д. ішла ўжо не ў кабінеце, а непасрэдна на аб’ектах.

Зараз на ААТ “АВЗ” актыўна ідуць работы па многіх накірунках, і гэта яшчэ раз пацвярджае, што ўжо ў недалёкай будучыні вагонабудаўнічая галіна ў Асіповічах на ногі стане па-сапраўднаму трывала. “ Галоўнае, усё нацэлена на выхад у канцы года на запланаваныя магутнасці, у чым і пераканаліся ў час “экскурсіі”, якую з цікавым тлумачэннем асобных момантаў зрабіў генеральны дырэктар завода Мірза Чалаян. Якога, дарэчы, хвалююць не толькі вытворчыя пытанні, а і кадравае забеспячэнне. Так, ён задаволены наладжаным кантактам з нашым каледжам, які рыхтуе для прадпрыемства нядрэнных спецыялістаў, але ўсё роўна адчуваецца недахоп кваліфікаваных, напрыклад, зваршчыкаў, якіх, да ўсяго, трэба яшчэ і абавязкова атэставаць, перш чым дапусціць да працы. Гэта не дзіўна, бо выраб тых жа танк-кантэйнераў надзвычай складаны і адказны. Таму дзеля прыцягнення патрэбных спецыялістаў у нас і ўзводзіцца і інтэрнат, і наогул на суправаджаючыя вытворчасць пытанні кіраўніцтва разам з раённай уладай звяртае павышаную ўвагу, — каб у будучым у вагонабудаўнікоў не ўзнікала вялікіх праблем, ужо цяпер трэба падбіраць належную каманду аднадумцаў.

Што тычыцца малочнага камбіната, то намеснікі дырэктара па вытворчасці і сыравіне і капітальным будаўніцтве Наталля Робацень і Віктар Чорны дэталёва па-знаёмілі з ходам работ па ўстаноўцы новай лініі па выпуску цвёрдых сыроў прадукцыйнасцю 10 тон у суткі. Інвестыцыйны праект знаходзіцца ў стадыі завяршэння, вядзецца абвязка і мантаж тэхналагічнага абсталявання французамі і італьянцамі, у памяшканнях па засолцы і выспяванні сыроў выведзены абмяжоўваючыя сцены з сэндвіч-панэляў і г.д. Але больш хуткую яго рэалізацыю — а на камбінаце ажыццяўляецца не толькі ўзгаданы праект — стрым-лівае недахоп сродкаў, прыпыненне крэдытавання.

Здаўна вядома, што Вадзім Папоў ніколі, нічога і нікому галаслоўна не абяцае, гэта чалавек, які не раз усё дасканала ўзважыць, перш чым канчаткова вызначыцца, ці варта аўчынка вырабу. Як падалося, яго пазіцыя наконт будучай “сырнай” лініі ў Асіповічах у галоўным з меркаваннямі кіраўніцтва малочнага камбіната супадае. А значыць, прадпрыемству можна спадзявацца і на рэальную падтрымку ў выпраўленні “вузкіх” месцаў.